Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

Беларуская мова і літаратура для 5-7 класа

Дата: 16 ноября 2016 в 20:15, Обновлено 17 ноября 2016 в 09:47
Автор: Хрол С. Н.

 5 клас

Варыянт 1

 

1. Пазнайце часціну мовы па апісанні. (1 бал)

а) абазначае дзеянне;

б) выконвае ролю выказніка;

в) змяняецца па асобах і ліках.

2. Пастаўце дзеясловы ў неазначальнай форме. (4 балы)

Плыло –                                                                   

Стаялі –

Пасядзеў –

Загаварыў –

3. Вызначце, колькі разоў паўтараецца [э] у словах тэлеграма, тэлефон, гардэроб, ордэн. (6 б.)

4. Разгадайце загадку. Зрабіце гукавы запіс слова-адгадкі. (2 балы)

Узор: лёд [л´от ].

Адгадаць няцяжка, дружа: ён мяккі, пульхны і душысты,

Бывае чорны, белы і нават калі-нікалі падгарэлы.

5. Выпішыце словазлучэнні, вызначце ў іх галоўнае і залежнае словы. (4 балы)

Прыйшла восень, залатыя дзянькі, па грыбы, іду ў лес, свеціць сонейка, напоўнены водарам, ісці весела.

6. Устаўце прапушчаныя літары. (6 балаў)

Б..розы, бя..шумны, разве..чык, камп’ют..р, пра..дзівы, с..нажаці.

7. Са словам свята складзіце сказы, каб яны былі розныя па мэце выказвання. (4 балы)

 8. Суаднясіце прозвішчы пісьменнікаў і творы. (3 балы)

1. Яўгенія Янішчыц                                                 А. “Калі ласка”

2. Уладзімір Караткевіч                                          Б. “Мова”

3. Пятрусь Броўка                                                   В. “Бацькаўшчына”

9. Якой назвы народнага свята не хапае ў вершаваных радках У.Дубоўкі? (1 бал)

Ёсць цудоўнае паданне,

як на свята, на …,

ад паўночы да світання

кветку шчасця ў нас шукалі.

1. Каляды.   2.Узвіжанне.   3. Троіца.   4. Купалле.

10. Пра які жанр вуснай народнай творчасці ідзе размова. (1 бал)

Апавяданне фантастычнага або бытавога зместу з шырокім выкарыстаннем вымыслу.

 

                       Даведкі

5 клас

  Варыянт 1

 

  1.  Дзеяслоў.
  2. Плысці, стаяць, пасядзець, загаварыць.
  3. Шэсць разоў.
  4. Хлеб [ хл´эп ].
  5. Залатыя дзянькі, іду ў лес, напоўнены водарам, ісці весела.
  6. Бярозы, бясшумны, разведчык, камп’ютар, праўдзівы, сенажаці.
  7. Прыйшло свята. Ці хутка свята прыйдзе? Прыходзь жа хутчэй, свята!
  8. 1Б, 2В, 3А.
  9. Купалле.
  10. 10. Казка
 

 

 

5 клас

Варыянт 2

 

1. Падзяліце словы на склады. (4 балы)

Працавітыя, моладзь, певень, героі.

2. Падкрэсліце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае. (2 балы)

Закон, дапамагаць, заданне, воўк.

3. Адкажыце на пытанні адным словам. (3 балы)

1. Які падоўжаны гук абазначаецца трыма літарамі?

2. Якую частку слова заўсёды знойдзеш у зямлі?

3. Якое слова складаецца з сямі гукаў, а паказвае на 32 літары?

4. Перабудуйце сказ у пабуджальны. (1 бал)

Я люблю чытаць народныя казкі.

5. Ад дадзеных слоў утварыце прыслоўі. (6 балаў)

Раніца, восень, гурт, дзень, ніз, бок.

6. Пабудуйце словазлучэнні, якія б адпавядалі наступным схемам. Пазначце галоўнае слова. (6 б)

“прым.+наз.”, “наз.+наз.”, “дзеясл.+наз.”

7. Вызначце скланенне назоўнікаў множнага ліку. (7 балаў)

1)сосны, 2) трактароў, 3) яблыні, 4) мядзведзі, 5) зорак, 6) гарадам, 7) начамі.

8. Устаўце ў прыказкі патрэбныя словы. (6 балаў)

Хто любіць_________________, той не будзе доўга_______________.

Дзе гультай________________, там ніва ________________________.

Хочаш быць _______________, не будзь ________________________.

9. Колькі назваў гарадоў у вершаваных радках Петруся Броўкі? (2 балы)

Мая Айчына – поле, нівы,

Над Нёманам зялёны гай,

Прыгожы Брэст і Мінск шумлівы –

Уся Беларусь, ад краю ў край.

10. Запішыце назвы казак, з якіх узяты наступныя радкі. (3 балы)

1. “Пайшоў бядняк на рэчку па ваду. Аж бачыць – ляжыць у кустах цялушка”.

2. “Пасля гэтых слоў разбойнікі падхапіліся са сваіх месцаў і, палахліва азіраючыся па баках, назаў-

сёды пакінулі абжытыя мясціны”.

3. “Воўк зарадаваўся і пайшоў з сабакам да людзей служыць”.   

 

 

 

 

 

Даведкі

5  клас

Варыянт 2

 

  1. Пра-ца- ві- ты-я, мо-ладзь, пе-вень, ге-ро-і.
  2. Дапамагаць, заданне.
  3. 1. [ддз]. 2. Корань.  3.  Алфавіт.
  4. Чытайце народныя казкі!
  5. Раніцай, восенню, гуртам, днём, нізка, убок.
  6. Цёплы дзень, галінка вішні, маляваць карціну.
  7. 1-1, 2-2, 3-1, 4-2, 5-1, 6-2, 7-3.
  8. Працаваць – спаць, ходзіць – не родзіць, шчаслівы – лянівы.
  9. Брэст, Мінск.
  10.  “Разумная дачка”, “Музыкі”, “Воўк і сабака”.
 

                                                         

5 клас

Варыянт 3

 

1. Прыдумайце і запішыце сказы, якія маюць такія схемы. (3 балы)

1. [  ], і [  ].     2. [  ], [  ].   3. [  ], (бо  ).

2. Расстаўце знакі прыпынку ў вершы. (2 балы)

Сыплецца мяккі пушысты сняжок

Белаю коўдрай накрыўся лужок

Лес нерухома стаіць за сялом

І рэчка замоўкла пад тоўстым ільдом.

3. Разбярыце словы па саставе. (3 балы)

Птушкі, маладая, зазімак.

4. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. (5 балаў)

Пройтись по лесу, закон о языках, беспокоиться о дочери, гулять у реки, сказать сквозь слёзы.

5.Падбярыце па сэнсе прыметнікі і дапасуйце да назоўнікаў (пастаўце ў адпаведным ро-

дзе, ліку і склоне). (8 балаў)

 …лес, …сцяной, па…небе, …воблакі, …туманам, у …вадзе, у …красках, па …рацэ.

6. Выпішыце словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар, падлічыце іх. (5 балаў)

Вакзал, знікнуць, задача, футбол, бярлог, малацьба, дзядзька, узмор’е, здароўе.

7. Укажыце пары слоў з аднолькавымі канчаткамі. (2 балы)

Сонечны – дажджы, полымя – сталовая, снягоў – кароў, акно – паліто, зімы – двары.

8. Дапішыце народныя прыкметы. (3 балы)

1. Летам моцны вецер – будзе… .

2. Зоркі моцна блішчаць – будзе… .

3. Кот ляжыць сярод пакоя – будзе… .

9. Пазнай героя па апісанні. (3 балы)

1. А быў ён такі адзіны на ўсю вёску. І было ў яго багата (таксама бедна, але болей, чым у су-

седзяў, і таму, як воўк за падлу, болей іншых трымаўся ён за Закон), і быў ён самы большы

 гад. І голас меў у грамадзе.

2. Свята памятала яна матчын запавет, які вельмі строга загадваў хутара не кідаць, на

 зямлі лён вырошчваць, жыта, каноплі, калодзеж з жывой вадой людзям не аддаваць.

3. З тым і жыў пад Полацкам. Ад вяселля да наваселля, ад радзін да хрэсьбін, ад свята сонца

 да свята марозу: з дня ў дзень, з года ў год працай славіў свой род.

10. Хто з вядомых мастакоў слова сказаў: “Казкі вучаць родную мову любіць, на крылах

 юнацтва ўздымацца пад хмары, з няпраўдай змагацца, а з праўдай дружыць…”? (1 бал)

                        1.  Янка Купала. 2. Максім Багдановіч. 3.  Максім Танк. 4. Пятрусь Броўка.

 

 

 

 

Даведкі

5 клас

Варыянт 3

 

  1. 1. Прыйшлі халады, і адляцелі птушкі.   2. На галінках дрэў спяваюць птушкі, недзе стукаюць стракатыя дзятлы.  3. Выпала раса, бо на вёску апусцілася ноч.
  2. 1.  …сняжок,… . 2. …, і рэчка… .
  3. Птуш-к-а, малад-ая, за-зім-ак.
  4. Прайсціся лесам, закон аб мовах, непакоіцца пра дачку, гуляць ля ракі, сказаць скрозь слёзы.
  5. Зімовы лес, густой сцяной, па шэрым небе, чорныя воблакі,густым туманам, у чыстай вадзе, у прыгожых красках, па шырокай рацэ.
  6. Знікнуць (8 літар, 7 гукаў), малацьба (8 літар, 7 гукаў), дзядзька (8 літар, 5 гукаў), узмор’е    (6 літар, 7 гукаў), здароўе (7 літар, 8 гукаў).
  7. Сонечны – дажджы, зімы – двары.
  8. Дождж, мароз, цёпла.
  9. Гнат, Ганначка, Гаўрыла.

10. Максім Танк.

 

 

 

 

5 клас

Варыянт 4

 

1. Напісанне супадае з вымаўленнем ( 1 ) ці не супадае ( 2 )? Упішыце адпаведную лічбу.  (6 б.)

 

а) бязводны

 

г) мільён

 

б) зялёны

 

д) персідскі

 

в) лёгкі

 

е) стог

 

 

2. Устаўце прапушчаныя літары. (6 балаў)

Аб..граць, каман..ір, кр..васмок, м..даль, ра..сыпаць, бізнесм..н.

3. Запішыце словы па-беларуску.  (4 балы)

Бактерия –             , аллея -     , аквариум -    шницель –

4. Графічна пазначце ў словах аснову.   (5 балаў)

Абутак, ацэнка, бескарыслівы, зімой, прачытаеш.

5. Падкрэсліце з прапанаваных слоў сінонім(-мы) да назоўніка фальш.(3 балы)

Падман, ашуканства, падробка.

6. Фанетыка – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца… . Выберыце патрэбныя варыянты. (4б)

Склад, будова слова, націск, інтанацыя, гукі.

7. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова? (1 бал)

У дружбе жыць – такі закон спрадвеку ў народзе.

8. Закончыце прыказкі, падабраўшы патрэбныя дзеясловы. (4 балы)

1. Навуку вывучай і дзедава слова _____. 2. Век жыві, век _____. 3. За пытанне _____ні адзення, ні снядання. 4. Лішняе гаварыць – толькі справе ____-..

9. Устаўце прапушчаныя словы ў вершаваныя радкі. Назавіце аўтара і твор.  (6 балаў)

Здароў, ___________, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, __________снег!

Мяцель ___________, сціхнуў вецер,

І волен_______________ санак бег.

10. Вызначце вобразны выяўленчы сродак мовы. (1 бал)

Мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет, з’яву, чалавека.

 

 

 

 

Даведкі

5 клас

Варыянт 4

 

  1. а-1, б-1, в-2, г-1, д-2, е-2.
  2. Абыграць, камандзір, крывасмок, медаль, рассыпаць, бізнесмен.
  3. Бактэрыя, акварыум, алея, шніцаль.
  4. Абутак, ацэнка, бескарыслівы, зімой, прачытаеш.
  5. Усе словы.
  6. Склад, націск, інтанацыя, гукі.
  7. Дзейнік.
  8. Не забывай, вучыся, не страціш, шкодзіць.
  9. Марозны, мяккі, не вее, лёгкіх. М.Багдановіч. “Зімой”.

10.Эпітэт.

 

 

 

 

5 клас

Варыянт 5

 

1. Якія гукі ў беларускай мове не маюць спецыяльных літар? (3 балы)

2. Падкрэсліце пары слоў, у якіх націск дапамагае адрозніць іх значэнне. (2 балы)

стала – стала                              туга - туга

выразаць – выразаць            прызнаюся - прызнаюся

3. Пастаўце націск у словах. (7 балаў)

Агент, адзінаццаць, балаваць, бульбяны, дачыста, звычай, крапіва.

4. Пазначце колькасць мяккіх гукаў у словах.  (4 балы)

 

а) збягаць

 

в) надзея

 

б) згінуць

 

г) незалежнасць

 

 

5. Расстаўце знакі прыпынку. (7 балаў)

Дрэвы сынок упрыгожваюць наша жыццё і дораць чалавеку радасць гаварыла маці

6. Падкрэсліце толькі назоўнікі мужчынскага роду. (4 балы)

Жаль, фальш, немач, продаж, гар.

7. Падкрэсліце назоўнікі, утвораныя суфіксальным спосабам. (4 балы)

Лясок, горка, кніжка,  маладосць.

8. Адгадайце народныя загадкі. (4 балы)

1. Рук многа, а нага адна.

2. Сярод поля іскаркі блішчаць.

3. У вадзе купалася, ды сухой засталася.

4. Не рыба, а плывец, не конь, а ходзіць, не піла, а рэжа.

9. Назавіце аўтара наступных твораў: “Крыніца”, “На рэчцы”, “Песня ляснога жаваранка”. (1 бал)

10. Суаднясіце аўтара і твор. (4 балы)

 

1. А Астрэйка

А. “Кропля”

2. М.Багдановіч

Б. “Верасень”

3. П.Броўка

В. “Над ракой”

4. А.Грачанікаў

Г. “Як ападае ліст”

 

 

 

 

 

Даведкі

5 клас

Варыянт 5

 

  1. [дз’],   [дз],  [дж].
  2. Стала – стала, туга – туга.
  3. Агент, адзінаццаць, балаваць, бульбяны, дачыста, звычай, крапіва.
  4. а-3, б-2, в-2, г-4.
  5.  “Дрэвы, сынок, упрыгожваюць наша жыццё і дораць чалавеку радасць,” -  гаварыла маці.
  6. Жаль, фальш, продаж, гар.
  7. Усе словы.
  8. Дрэва, зоркі, гусь, бабёр.
  9. Якуб Колас.

10. 1-В, 2- няма, 3-А, 4-Б,Г.

 

 

 

 

5 клас

Варыянт 6

 

1.Выдзеленыя літары перадаюць падаўжэнне (1) ці падваенне (2) зычных. Упішыце адпа

ведную лічбу. (6 балаў)

 

а) бяззубы

 

г) рассяванне

 

б) бярвенне

 

д) суддзя

 

в) калоссе

 

е) карэнны

 

 

2. Устаўце прапушчаныя літары.  (7 балаў)

Д..рэктар, інж..нер, канц..лярыя, кр..вавы, Ч..рнышэўскі, ш..рсцяны, ш..дэўр.

3. Запішыце словы па-беларуску.  (6 балаў)

Заочный -____; цензура - _____; интеллект - _____; чемпион -____;  филиал -____; четверг____

4. Графічна пазначце ў словах корань. (5 балаў)

Багатырскі, выкапень, выкладваць, зацірка, параскідаць.

5. Падкрэсліце назоўнік, які няправільна ўжыты ў форме творнага склону. (1 бал)

Веліччу, мыш’ю, глыб’ю.

6. Запішыце тры словазлучэнні з назоўнікамі жаночага роду, 1-га скланення, адзіноч

нага ліку, у месным склоне. (3 балы)

7. Адзначце пабуджальныя сказы. (2 балы)

1. Як ты пачынаеш новы дзень_    2. Не забывайцеся рабіць ранішнюю зарадку_

3. Будзь уважлівым, калі пераходзіш вуліцу_    4. Хораша ўзыходзіць сонца_

8. З якой паэмы Якуба Коласа ўзяты ўрыўкі “На рэчцы” і “Дарэктар”? (1 бал)

9. Дапоўніце табліцу. (3 балы)

 

Аўтар

Назва твора

Героі твора

Алесь Гарун

 

Вінцусь, Зюк

 

“Дарэктар”

Алесь,Костусь,Ясь,Уладзя

Міхась Лынькоў

“Васількі”

 

10. Па першаму радку ўзнавіць чатырохрадкоўе. Назваць аўтара і твор. (5 балаў)

Паверыць цяжка мне таму, …

 

 

 

 

Даведкі

5 клас

Варыянт 6

 

  1. а-2, б-1, в-1, г-2, д-1, е-2.
  2. Дырэктар, інжынер, канцылярыя, крывавы, Чарнышэўскі, шарсцяны, шэдэўр.
  3. Завочны, інтэлект, філіял, цэнзура, чэмпіён, чацвер.
  4. Багатыр-, -кап-, -клад-, -цір-, -кід-.
  5. Мышшу.
  6.  
  7.  2, 3.
  8. “Новая зямля”.
  9. “Датрымаў характар”; Якуб Колас; Міколка.
  10. Паверыць цяжка мне таму,

                Што больш не прыйдзеш ты дадому.

                А шапку я заўжды здыму

                Перад магілай невядомай. (Р.Барадулін. “Бацьку”)

 

 

 

 

5 клас

Варыянт 7

 

  1. Запішыце ў транскрыпцыі словы, у якіх ёсць гук [й’ ].(2 балы)

Баец, салаўю, мядок, краіна, месяц, явар, зімародак.

  1. Якія літары ў беларускім і англійскім алфавіце супадаюць? (3 балы)
  2. На які склад падае націск у выдзеленым слове? (1 бал)

 Сустракаліся па серадах.

  1. Знайдзіце патрэбны пазл на тэму “Лес”. (5 балаў)

мядз                    лі                     шкі                  хво                  ка

ло            суні                 я                      розавік           каст

падбя           січкі                        дуп                 ведзь               вавё

пту                      шыш               рыца               цы                   рка

  1. У кожным сказе дапішыце аднародныя члены (не менш за чатыры). Пастаўце патрэб-

ныя знакі прыпынку. (3 балы)

  1. На паліцы ў маім пакоі стаяць кнігі беларускіх пісьменнікаў …
  2. Віця любіць чытаць беларускія газеты і часопісы …
  3. У парку ля школы расце многа розных дрэў …
  1. Да рускіх слоў на тэму “Школа” падбярыце беларускія адпаведнікі. (6 балаў)

Тетрадь, учебник, карандаш, доска, вопрос, дневник, учитель, мел, бумага, ученик, словарь,

ответ.

  1. Расшыфруйце беларускую прыказку (лікі адпавядаюць парадкаваму нумару літар у бела-

рускім алфавіце).  (3 балы)

 

24

13

6

2

 

 

21

19

32

14

21

 

4

1

13

1

3

1

  1. Выпішыце вядомыя вам жанры фальклору. (9 балаў)

Міфы, легенды, апавяданні, паданні, казкі, байкі, песні, загадкі, прыказкі, раманы, аповесці,

прыкметы, павер’і.

  1. Падбярыце беларускія адпаведнікі запазычаным словам. (4 балы)

Адэкватны, маніторынг, кампетэнцыя, элегантны.

10.  Размясціце этапы сюжэта ў іх паслядоўнасці. (4 балы)

Кульмінацыя, развязка, экспазіцыя, завязка.

 

 

 

 

Даведкі

5 клас

Варыянт 7

 

  1. [Бай’эц],[ салаўй’у], [край’іна], [й’авар].
  2.  А, Е, К, М, О, Т.
  3. На першы.
  4. Вавёрка, мядзведзь, лісічкі, падбярозавік, хвоя, суніцы, кастрыца, птушкі, дупло, шышка.
  5. 1. На паліцы ў маім пакоі стаяць кнігі беларускіх пісьменнікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Міхася Лынькова, Уладзіміра Караткевіча. 2. Віця любіць чытаць беларускія газеты і часопісы: “Звязда”, “Бярозка”, “Вясёлка”, “Раніца”. 3. У парку ля школы расце многа розных дрэў: клёны, дубы, бярозы, ліпы.
  6. Сшытак, падручнік, аловак, дошка, пытанне, дзённік, настаўнік, крэйда, папера, вучань, слоўнік, адказ.
  7.  Хлеб усяму галава.
  8. Міфы, легенды, паданні, казкі, песні, загадкі, прыказкі, прыкметы, павер’і.
  9. Раўназначны, кантроль, дасведчанасць, прыгожы.
  1. . Экспазіцыя, завязка, кульмінацыя, развязка.
 

 

 

 

5 клас

Варыянт 8

 

  1. Вызначце, якія гукі ўваходзяць у склад наступных беларускіх словаформ. Калі набор гукаў (не колькасць!) супадае, пастаўце лічбу 1, калі не супадае - 2. (6 балаў)

Жабка – шапка (  ), цяпліца – пятліца (  ), кавалеры – каралевы (  ), смог – мозг (  ), камін –                   камні (  ), апломб – пломба (  ).

  1. Падкрэсліце ў словах, дзе ёсць, фанетычнае падаўжэнне. (1 бал; за кожнае правільнае падкрэсліванне – 0,3.)

Калоссе, цалінны, сонны, расстрэл, стагоддзе, суддзя, збожжа, раззброіць, чырванню, аббіць.

  1. Размясціць у патрэбным парадку “рассыпаныя” прыказкі. (3 балы)
    1. Гаспадар, грыбы, толькі, ў, дождж, у, добры, ходзіць.
    2. Гнілы, на, знойдзеш, яблыні, і, здаровай, яблык.
    3. Людзей, бяда, збліжае, больш, яшчэ, блізкіх.
  2. Выпішыце нумары сказаў са звароткамі.(3 балы)
    1. Застаньцеся, дзеці, сёння дома!
    2. Дзеці сёння застануцца дома.
    3. Ніна, напішы пісьмо дадому.
    4. Сядайце, госці, за стол, калі ласка.
    5. Ніна прачытала выразна верш на памяць.
    6. Заўтра прыедуць госці.
  3. Суаднясіце значэнне дзеяслова класці з сінонімамі. (4 балы)
  1. Класці фарбу на сцены.                                                                             а) насцілаць
  2. Класці падлогу.                                                                                          б) будаваць
  3. Класці сцены з цэглы.                                                                               в) траціць
  4. Класці сілы на рамонт кватэры.                                                                 г) наносіць.
  1. Запішыце словы па-беларуску. (10 балаў)

Геракл, компьютер, легенда, кефир, коллектив, авиация, диалог, клиент, пионер, ориентир.

  1. Запішыце асабовыя займеннікі ў патрэбных склонавых формах адзіночнага ліку.  (9 балаў)

 

 

Я

Ты

Яна

Рыхтаваў(каго?)

 

 

 

Сядзеў (з кім?)

 

 

 

Падарыў(кам?)

 

 

 

  1. Хто з літаратурных герояў:  (6 балаў)
    1. Быў хворы на невылечную хваробу.
    2. Загінуў, і яго вочы адцвіталі сінімі васількамі.
    3. Спалохаў свайго сябра, і той зваліўся ў раку.
    4. Закончыўшы пачатковую школу, сам вучыў дзяцей.
    5. Вельмі любіў рэчку, і ніхто не мог сказаць, якая іх звязала сіла.
    6. Імкнуўся датрымаць характар.
  2. Запішыце верш, які зашыфраваны тут. (4 балы)

І ніліспы кугамон сыля

Пад тымпразрыс ломсвят цовыммеся,

І ліасе пінкікру сыра

На стахку і на вахтра выхмядо.

10. Якія з названых твораў належаць пяру У.Караткевіча? (1 бал)

“Касцы”; “Былі ў мяне мядзведзі”; “Добры хлопец Дзік”.

 

 

 

 

 

Даведкі

5 клас

Варыянт 8

 

  1.  2-2-1-2-2-2.
  2.  Калоссе,стагоддзе, суддзя, збожжа, чырванню.
  3.  Добры гаспадар у грыбы ходзіць толькі ў дождж.

 І на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзеш.

  Блізкіх людзей бяда яшчэ больш збліжае.

  1.  1, 3, 4.
  2. 1 – г, 2 – а, 3 – б, 4 – в.
  3. Геракл, камп’ютар, легенда, кефір, калектыў, авіяцыя, дыялог, кліент, піянер, арыенцір.
  4.  

 

Я

ты

яна

Рыхтаваў (каго?)

Мяне

Цябе

яе

Сядзеў (з кім?)

Са мной (са мною)

З табой (з табою)

З ёй (ёю)

Падарыў каму?)

Мне

Табе

ёй

  1.  Міця Бокуць; Міколка; Грышка; Яська Базылёў; Костусь; Вінцусь і Зюк.
  2. І спынілі гамонку лясы

Пад празрыстым святлом месяцовым,

І аселі крупінкі расы

На кустах і на травах мядовых.(А. Астрэйка.)

10. “Былі ў мяне мядзведзі”.

 

 

 

 

5 клас

Варыянт 9

 

1. Падкрэсліце назоўнікі якія можна скласці з гукаў [а], [б], [в], [г], [р], [о], [ы], [т], выкарыстоўваючы любыя камбінацыі гэтых гукаў. (8 балаў)

Герой, горы, вораг, роў, Рыга, воры, раб, бор, Бог, багор, горб, горад, рот, торг, брыво, рог, вароты, грады.

2. Запішыце 5 аднаскладовых назваў гарадоў і мястэчкаў Беларусі. (5 балаў)

3. Запішыце па-беларуску  наступныя імёны. (10 балаў)

Велионора, Венцентина, Болеслава, Иоланта, Всеслава, Мелания, Белла, Феофания, Марьяна, Клавдия.

4. Знайдзіце патрэбны пазл на тэму “Лета”. (5 )балаў

пя            лыня               ка                    гры                 сон

бы                       яга                  бу                    ждж                 дзе

сок                        гор                 ды                   цеп                   ца

рэч                      сел                  до                    ка                    ці

5. Пабудуйце сказ з прапанаваных слоў. (5 балаў)

Кефір, зефір, змей, герой, Герасім.

6. Суаднясіце фразеалагізмы з адпаведнымі аднаслоўнымі сінонімамі. (7 балаў)

  1. Бойкі на язык;                                  а) Шчаслівы;
  2. Ні жывы ні мёртвы;                        б) красамоўны;
  3. Кату па пяту;                                               в) спалоханы;
  4. У сарочцы нарадзіўся;         г) гаваркі;
  5. Слова не пазычае;                           д) малы;
  6. У сабакі вачэй пазычыўшы;                       е) моцна (спаць);
  7. Як пшаніцу прадаўшы;       ё) бессаромна.

7. З выдзеленых слоў выпішыце спачатку аднакарэнныя словы, потым – формы слова. (8 балаў)

У лесе людзі дзічэюць, а ў людзях люднеюць. Рада з людзьмі ніколі не шкодзіць. Людская пахвала, што марская хваля. Свет не без добрых людзей. Як ты людзям, так і людзі табе. Пажыві для людзей, пажывуць і для цябе.

8. Па наступных радках назаві твор і яго аўтара.  (6 балаў)

Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Марозік крэпіць,

Лёд таўшчэе,

І рэчка быстрая нямее…

У любімай мове, роднай, наскай,

Ах, якія словы “Калі ласка!”

9. Запішыце прозвішчы беларускіх пісьменнікаў. (3 балы)

У 2012 годзе адзначалася 130-годдзе з дня нараджэння выдатных беларускіх пісьменнікаў.

У 2014 годзе споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння аўтара апавядання “Васількі”

10.З якіх твораў наступныя героі? (3 балы)

1. Мішка, вясёлая Барада, чорны Жук.

2. Дзік, кот Хама, руды сабачка.

3. Бурык, Марка, Сяргей.

 

 

 

 

Даведкі

5 клас

Варыянт 9

 

  1. Горы, Рыга, бор, багор, горад, рот, брыво, вароты.
  2. Брэст, Мінск, Пінск, Шклоў, Свір.
  3. Веліянора, Вінцанціна, Баляслава, Іаланта, Усяслава, Малання, Бэла, Феафанія, Мар’яна, Клаўдзія.
  4. Пясок, цеплыня, горка, рэчка, грыбы, ягады, сонца, бусел, дождж, дзеці.
  5. Герой па імені Герасім перамог злога змея і атрымаў для сябе і сваіх сяброў кефір і зефір.
  6.  1 – б, 2 – в, 3 – д, 4 – а, 5 – г, 6 – ё, 7 – е.
  7. А) людзі, люднеюць, людская;  б) людзі, людзях, людзьмі, людзей, людзям.
  8. 1. “Зімой”. М. Багдановіч. 2. “На рэчцы”. Я.Колас. 3. “Калі ласка”. П. Броўка.
  9. Я.Купала і Я.Колас, М Лынькоў.

10. М. Лынькоў. “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”; М.Лужанін. “Добры хлопец Дзік”; У.Караткевіч “Былі ў мяне мядзведзі”.

 

 

 

 

6 клас

Варыянт 1

 

  1. Спісаць, падзяляючы тэкст на сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. У сярэдзіне, дзе неабходна, і ў канцы сказаў паставіць патрэбныя знакі прыпынку. (10 балаў)

Самая цікавая кніга

Якая самая цікавая кніга на с..ве..е гэта кніга – зямля, на якой мы ж..вём яна з ран..яга маленства вучыць нас ..історыі мове адкр..вае нам усё новыя і новыя словы кожны ..ень мы вуч..мся спазнаваць і разуме..ь значэ..е гэтых слоў усё, што акружае нас, мае свае імёны тыс..чы і міл..ёны назва.. існуюць на з..млі кожная яе м..сціна мае сваю назву ч..лавеку дорага ўсё што пакінулі аб сабе яго про..кі пам..ць з..млі бераж.. гэта як найдараж..йшую спа..чыну і н..се праз в..кі ў імёнах у назвах у словах у пада..ях і л..г..ндах.

2.  Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца. (6 балаў)

Грузчык, грыбкі, дзядзька, касьба, малацьба, мароз, незабудка, перапісчык, склад, стог, указка, футбол.

3.  Паставіць націскі ў словах. (10 балаў)

Крапіва, вусы, адзінаццаць, прызыўнік, прадзед, фартух, спіна, сантыметр, грамадзянін, навіна.

4.  Падабраць сінонімы са значэннем станоўчых рыс характару чалавека. (7, 5 бала)

а) чалавек, надзейны ў сяброўстве; б) чалавек, упарты ў дасягненні мэты; в) чалавек працавіты; г) чалавек смелы.

Словы для даведак: адважны, настойлівы, працавіты, шчыры, мужны,  упарты, добры, бясстрашны, стойкі, прыяцельскі, геройскі, старанны, смелы, сяброўскі, рашучы.

5.  У наступных словах абазначыць марфемы.  (4 балы)

Жытні, асілак, засуха, пладовы, разгром, сход, прырэчны, пасылка.

6.  Вызначыць, да якой часціны мовы адносяцца выдзеленыя ў тэксце (заданне 1) словы.

Узор запісу.

Назоўнік: сонца, паветра, ... .

7.  Вызначыць род назоўнікаў і дапісаць канчаткі прыметнікаў. (15 балаў)

Беларуск.. жывапіс, вугальн.. пыл, шырок.. далонь, калмат.. сабака, гумав.. галёш, сучасн.. моладзь, народн.. суддзя, балюч.. мазоль, калгасн.. шафёр, мал.. дзіця, цудоўн.. настрой, паветран.. струмень, вялік.. зала, каротк.. запіс, залат.. медаль.                              

8.Перакласці словазлучэнні з рускай мовы на беларускую. (7 балаў)

Два завода, четыре новых стихотворения, шесть зданий, одиннадцать переводчиков, двадцать три года, пятьдесят отрядов, сорок четыре ученика.

9.Тут пераблытаны часткі прыказак і прымавак. Знайдзіце пачатак і канец кожнай з іх і запішыце. ( 10 балаў)

Як гукнеш,                                                 што каго чакае.

Згода будуе,                                                     певень ды кошка.

З вялікага грому                                              а той, хто дае.

Як ляжа спаць,                                                 то і цябе пашануюць.       

Слоў мяшок,                                                     нязгода руйнуе.

Не той багаты, хто мае,                                  малы дождж.

От багат Цімошка:                                           так і адгукнецца.                

Шануй людзей,                                                а спраў на вяршок.

Ніхто наперад не знае,                                   то забудзецца ўстаць.

І ў вераб’я                                                          сэрца ёсць.       

10. Вызначце жанр запісаных твораў. (1,6 бала; за кожны правільны адказ – 0,2)  

1. “Прыехала Каляда на белым кані…”;           6. “Палешукі і палевікі”;                         

2. А.Ставер.”Жураўлі на Палессе ляцяць”;      7. Якуб Колас “Жывая вада”;                           

3. “Цар Ірад”;                                                            8. “Прытча пра блуднага сына”.

4. Кузьма Чорны “Насцечка”;

5. Якуб Колас. “Конь і сабака”

 

 

Даведкі

6 клас

Варыянт 1

 

1.Самая цікавая кніга

     Якая самая цікавая кніга на свеце? Гэта кніга – зямля, на якой мы жывём. Яна з ранняга маленства вучыць нас гісторыі, мове, адкрывае нам усё новыя і новыя словы. Кожны дзень мы вучымся спазнаваць і разумець значэнне гэтых слоў. Усё, што акружае нас, мае свае імёны. Тысячы і мільёны назваў існуюць на зямлі. Кожная яе мясціна мае сваю назву. Чалавеку дорага ўсё, што пакінулі аб сабе яго продкі. Памяць зямлі беражэ гэта як найдаражэйшую спадчыну і нясе праз вякі ў імёнах, у назвах, у словах, у паданнях і легендах.

2. 1.Грузчык, грыбкі, дзядзька,  мароз, незабудка, перапісчык, склад, стог, указка. 2. Касьба, малацьба, футбол.

3. Крапіва, вусы, адзінаццаць, прызыўнік, прадзед, фартух, спіна, сантыметр, грамадзянін, навіна.

4. а) шчыры, добры, прыяцельскі, сяброўскі; б) настойлівы, упарты; в)  працавіты, старанны; г) адважны, мужны, бясстрашны, стойкі, геройскі, смелы, рашучы.

5. Жыт-н-і, а-сіл-ак- , за-сух-а, плад-ов-ы, раз-гром- , с-ход- , пры-рэч-н-ы, па-сыл-к-а.

6. Назоўнік: маленства, зямлі, чалавеку, продкі, паданнях; прыметнік: цікавая, найдаражэйшую, новыя; дзеяслоў: жывём, спазнаваць, акружае, беражэ; лічэбнік: тысячы, мільёны.  

7. Беларускі жывапіс (м.р.), вугальны пыл (м.р.), шырокая далонь (ж.р.), калматы сабака (м.р.), гумавы галёш (м.р.), сучасная моладзь (ж.р.), народны суддзя (м.р.), балючы мазоль (м.р.), калгасны шафёр (м.р.), малое дзіця (н.р.), цудоўны настрой (м.р.), паветраны струмень (м.р.), вялікая зала (ж.р.), кароткі запіс (м.р.), залаты медаль (м.р.).

8. Два заводы, чатыры новыя вершы, шэсць будынкаў, адзінаццаць перакладчыкаў, дваццаць тры гады, пяцьдзесят атрадаў, сорак чатыры вучні.

9. Як гукнеш, так і адгукнецца.  Згода будуе, нязгода руйнуе.З вялікага грому малы дождж.Як ляжа спаць, то забудзецца ўстаць.Слоў мяшок, а спраў на вяршок.Не той багаты, хто мае, а той, хто дае.От багат Цімошка: певень ды кошка. Шануй людзей, то і цябе пашануюць. Ніхто наперад не знае, што каго чакае. І ў вераб’я сэрца ёсць.

10. 1. Народная песня. 2. Верш (літаратурная песня). 3. П’еса для батлейкі. 4. Аповесць. 5. Байка. 6. Легенда. 7.  Літаратурная казка.  8. Біблейскі аповед.

 

 

 

 

6 клас

Варыянт 2

 

1. Пазначыць, у якіх раздзелах навукі пра мову вывучаюцца гук, марфема, слова, словазлучэнне, сказ. (5балаў)

Гук - _____Марфема -_____Слова - _____Словазлучэнне -_____ Сказ -_____

2. Падкрэсліць гукавыя абрэвіятуры.  (4 балы)

ГУМ, БДУ, ВКЛ, ААН, МУС, СНІД, АТК,МТЗ, ЗАГС, БДТУ, СНД, ЕШКА, МАЗ, БАМ, МГЛУ.

3. Падкрэсліць зборныя назоўнікі. (5 балаў)

Вінегрэт, садавіна, пушніна, лазняк, куп’ё, апілкі, студэнцтва, варэнне, маліннік,  асака, калоссе, сыр, бярвенне, валакно, люд, галлё.

4. Запісаць лічбы словамі. (6 балаў)

З 253 рублямі - _________, каля 38 абітурыентаў - __________, перад 86 вучнямі - __________, каля 42 кніг - _______, пад 59 дрэвамі - _______, звыш 560 аркушаў - ___________.

5. Выпісаць асобна з кожнага сказа займеннікі і вызначыць іх разрад. (7 балаў)

1. Хто людзям не верыць, той і сабе веры не дасць.2. Жаласць да самога сябе агарнула Пракопа.  3.Такому чалавеку можна верыць, можна было б і даручыць што-небудзь важнае, неабходнае.

6.Некаторыя ўласныя назоўнікі сёння ўжываюцца ў значэнні агульных. Напрыклад: мартэн - печ, у якой атрымліваюць сталь (мартэнаўская печ). Названа іменем французскага мелалурга Мартэна. Патлумачце значэнне і паходжанне слоў мецэнат,фартуна,вулкан. (3 балы)

Мецэнат - ________, фартуна -________, вулкан - __________.

7.Замяніць словазлучэнні адным словам-адпаведнікам. (10 балаў)

Наведавальнік тэатра - ___________, наведвальнік магазіна - ____________, наведвальнік паліклінікі - _____________, наведвальнік бібліятэкі - _____________,   асоба, якая гуляе ў футбол, - ______________, асоба, якая займаецца барацьбой сумо, - ______________, асоба, якая аб’яўляе і вядзе праграму канцэрта, - _______________, асоба, якая займаецца паслугамі каго-небудзь або чаго-небудзь, - ________________, асоба, якая карыстаецца якім-небудзь абанементам, - __________________, асоба, якая робіць паездку на грамадскім транспарце, - __________________.

8. Уставіць у прыказкі патрэбныя словы, якія з’яўляюцца назвамі частак маўленчага апарату. Растлумачыць сэнс прыказак. (6 балаў)

1. Чужы кусок дзярэ _____________.

2. ______________ да Кіева давядзе. 

3. У каго згуба, у таго граху поўна __________________.

4. Не вер ________________ - палажы на ______________.         

5.Сказанага слова да ____________ не вернеш.      

6. Казаў бы па-нямецку, дык __________грэцкі.    

9.Са слоў, якія знаходзяцца ў дужках, выберы патрэбнае, каб утварыць словазлучэнне, і падкрэслі яго. (10 балаў)

Гартаць (сена, зямлю, часопісы), варочаць (горы, сена,сшыткі),  адчыніць (школу, сход, дзверы), адкрыць (канферэнцыю, кнігу,акно), статак (акунёў, сабак, кароў), чарада (людзей, гусей, ваўкоў), табун (тараканаў, курэй, коней), касяк (дарослых, акунёў, грыбоў), гайня (сабак, птушак, змей), неруш (грыбоў, пісьменнікаў,гарадоў).

10. Перакласці рускамоўныя словазлучэнні на беларускую мову адным словам.(8 балаў)

Пребывание в гостях - _____, впасть в детство - _____, напиток из берёзового сока - _____,  детёныш белки - _____, католический  монастырь - _____, потерять сознание - ______, гнездо аиста - _____, детёныш медведицы - _____.

 

 

 

 

Даведкі

6 клас

Варыянт 2

 

1. Гук – фанетыка , марфема – марфеміка, слова - лексіка, словаўтварэнне, марфалогія, словазлучэнне – сінтаксіс, сказ – сінтаксіс.

2. ЦУМ, ААН, МУС, СНІД, ЗАГС, ЕШКА, МАЗ, БАМ.

3. Садавіна, лазняк, куп’ё, студэнцтва, маліннік, асака, калоссе, бярвенне, люд, галлё.

4. З двумастамі пяццюдзесяццю трыма рублямі, каля трыццаці васьмі абітурыентаў, перад васьмюдзесяццю шасцю вучнямі, каля сарака дзвюх кніг, пад пяццюдзесяццю дзевяццю дрэвамі, звыш пяціста шасцідзесяці аркушаў.

5. 1.Хто - адносны, той - указальны, сабе - зваротны.2.Самога - азначальны, сябе - зваротны.3. Такому - указальны, што-небудзь - няпэўны (неазначальны)

6.  Мецэнат - багаты апякун навукі і мастацтва.Такім быў Гай Мецэнат, які жыў у Рыме ў І ст.да н.э. і дапамагаў паэту Гарацыю. Фартуна - шчаслівы выпадак, удача, поспех.Так звалі рымскую багіню шчасця і ўдачы. Вулкан - гара з кратэрам на вяршыні, праз які вывяргаецца лава, агонь і попел. Вулкан атрымаў сваю назву па імені старажытнарымскага бога агню і кавалёў.

7. Глядач, пакупнік, пацыент, чытач, футбаліст, суматоры, канферансье, кліент, абанент, пасажыр.

8. Чужы кусок дзярэ раток. Чужое дабро не ідзе на карысць. Язык да Кіева давядзе. Пытаючыся, пра ўсё даведаешся, усё знойдзеш. У каго згуба, у таго граху поўна губа. Хто згубіў, страціў, той лаецца. Не вер губе - палажы на зуб. Толькі пакаштаваўшы, можна ацаніць ежу. Сказанага слова да губы не вернеш. Перш,  чым  штосьці сказаць, трэба добра падумаць. Казаў бы па-нямецку, дык язык грэцкі. Гавораць пра чалавека, які не ведае замежнай мовы.

9.Часопісы, сена, дзверы, канферэнцыю,  кароў, гусей,  коней, акунёў, сабак, грыбоў.

10. Гасцяванне, здзяцінець, бярозавік, ваверчаня, кляштар, знепрытомнець, буслянка, медзведзяня.

 

 

 

 

6 клас

Варыянт 3

 

1.  Замяніце лічбы словамі. Дзе магчыма, выкарыстайце зборныя лічэбнікі. Назоўнікі пастаўце ў адпаведнай форме: (10 балаў)

6 (студэнт), 67 (кілаграм), 1,5 (вядро), 8 (вясёлыя дзяўчаты), 5 (цяляты), 4 (чалавек), 7 ( сані), 173 (тона), 9 (ягня), 2 ( суткі)

2. Падкрэсліце словы, у якіх літары дз і дж абазначаюць адзін гук: (6 балаў)

Падземны, ураджай, дзеці, адзвінець, падзорны, джэм, джунглі, дзесьці, дзяўчына

3. Знайдзіце ў кожным радзе чацвёрты “лішні” прыметнік. Абгрунтуйце сваю думку. (4 балы)

а) прыгожы, шкляны, вялікі, добры

б) жалезныя ( нервы), драўляны, зімовы, шаўковы

в)мядзведжы (след), братаў, вавёрчын, качыны

4.Праскланяйце займеннікі ніхто, само. Вызначце іх разрад. (4 балы)

5.Запішыце антонімы да выдзеленых слоў. (3 балы)

Лёгкая задача, лёгкі мароз, лёгкія адносіны да жыцця

6.Дапішыце беларускія прыказкі. (8 балаў)

З міру па нітцы…

Сем разоў адмерай…

Новых сяброў нажывай…

Дзе гаспадар ходзіць…

Слова як птушка…

Есць – пацее,…

Не вер казлу ў капусце,….

са свайго языка спусціш - ….

7.Падкрэсліце абстрактныя назоўнікі. (8 балаў)

Памяць, кветка, характар, дарога, каханне, жаданне, хвароба, чарната, клімат, смех.

8.Запішыце назоўнікі ў творным склоне. (5 балаў)

Сібір, Об, верф, гар, ноч, В. Быкаў, Брэст, палі, кураняты, стараста

9.Спішыце, замяняючы лікі словамі. ( 6 балаў)

1.123+456=579

2.345+237=582

3.982 – 768=214

10.Пералічыце сродкі мастацкай выразнасці мовы. Запішыце прыклады да іх. (7 балаў)

 

 

 

 

Даведкі

6 клас

Варыянт 3

 

1. Шасцёра студэнтаў, шэсцьдзясят сем кілаграмаў, паўтара вядра, восем вясёлых дзяўчат, пяцёра цялят, чатыры чалавекі, сямёра саней, сто семдзясят тры тоны, дзевяцера ягнят, двое сутак.

2. Ураджай, дзеці, джэм, джунглі, дзесьці, дзяўчынка.

3. а)шкляны – адносны, астатнія прыметнікі – якасныя

    б) жалезныя (нервы) – якасны, астатнія прыметнікі адносныя

    в)мядзведжы (след) – прыналежны ў значэнні адноснага, усе астатнія прыметнікі прыналежныя.

4.  Н. Ніхто ( адмоўны)                                              Н.  само ( азначальны)

    Р. нікога                                                                 Р. самога

    Д. нікому                                                               Д. самому

    В. нікога                                                                 В.  як Н. або Р.

    Т. нікім                                                                   Т. самім

    М. (пры) нікім                       М. (пры) самім

5.  Лёгкая задача – цяжкая задача, лёгкі мароз – моцны мароз, лёгкія адносіны да жыцця – сур’ёзныя адносіны да жыцця.

6.  З міру па нітцы, а голаму –сарочка

Сем разоў адмерай, адзін раз – адрэж

Новых сяброў набывай, але і старых не забывай

Дзе гаспадар ходзіць, там хлеб (жыта) родзіць

Слова як птушка: вылеціць – не зловіш

Есць – пацее, а працуе – мёрзне

Не вер казлу ў капусце, а ваўку сярод авечак

Са свайго языка спусціш – на чужым не зловіш

7.  Памяць, характар, каханне, жаданне, хвароба, чарната, клімат, смех

8.  Сібір’ю, Об’ю, верф’ю, гарам, ноччу, В. Быкавым, Брэстам, палямі, куранятамі, старастам.

9.  1. Да ста дваццаці трох дадаць чатырыста пяцьдзясят шэсць – будзе пяцьсот семдзесят дзевяць. 2. Да трохсот сарака пяці дадаць дзвесце трыццаць сем – будзе пяцьсот восемдзесят два. 3. Ад дзевяцісот васьмідзесяці двух адняць семсот шэсцьдзясят воосем – будзе дзвесце чатырнаццаць.

10.Эпітэт, параўнанне, метефара, увасабленне, алегорыя, паўтор, вобраз-сімвал.

 

 

 

 

6 клас

Варыянт 4

 

1. Выпішыце абстрактныя назоўнікі. (1.   (0,5 б. за слова)

Памяць, кветка, характар, дарога, каханне, жаданне, хвароба, чарната, клімат, смех.

2. Вызначце ў кожным радку лішняе слова.  Дайце тлумачэнне. ((0,5 б. за выпісанае слова і 0,5 б. за тлумачэнне)1) Свежы, новы, белы, дзіцячы; 2) цукар, асіннік, кісларод, цэмент; 3) восемдзесят тры, тысяча восемсот пяцьдзясят   два, дзевяцьсот семдзясят чатыры, шэсцьдзясят; 4) працую, будуем, рамантуем, світае.

3. Выпішыце спачатку словы, у якіх1) звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля –2) словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца. (0,5 б. за слова)Грыбкі, дзядзька, касьба, малацьба, мароз, незабудка, склад, стог, указка, футбол.

4.Перакладзіце словазлучэнні з рускай мовы на беларускую. (10 балаў)  Два завода; четыре новых стихотворения; одиннадцать переводчиков; двадцать три года; пятьдесят отрядов; сорок четыре ученика;  яблоки вкуснее груш;  мёд слаще сахара;  клюква крупнее брусники;  Дима старше своего брата.

5.Перапішыце словазлучэнні, замяніўшы лічэбнікі словамі. (5 балаў) 1) Энцыклапедыя з (888 + ілюстрацыя) ; 2) паход працягваўся (4 + суткі) ; 3)  дамова з (98 + краіна) ;

4) з  (978 + карыстальнік  інтэрнэта); 5) горад з (300 000 + насельніцтва)

 6. Запішыце  назоўнікі ў форме Р. склону. (8 балаў) Талент, мёд, дэсерт, вобраз, хлеб, гурток, мільён, уздым.

7.Ад назоўнікаў, што ў  дужках, утварыце  прыналежныя прыметнікі. (10 балаў)  ( Старшыня) пасада,  (Антось) кніга,  (зязюля) гняздо,  (Купала) рука, (Міця) сшытак,  (Ганна) апавяданне, ( Хамёнак) хутар, (Наташа) сяброўка,  (мядзведзь) лапа,  (вавёрка) лапа.

8. Выпішыце  назоўнікі, якія можна скласці з гукаў [а], [б], [в], [г], [р], [о], [ы], [т], выкарыстоўваючы любыя камбінацыі гэтых гукаў. (8,5 бала) Герой, горы, вораг, роў, Рыг, раб, бор, Бог, багор, горб, горад, рот, торг, брыво, рог, вароты, грады.

9.Растлумачце значэнні фразеалагізмаў адным словам. (8 балаў) Абуць у лапці –   ___Лёгкі на язык – ____Мазоліць вочы – ____Насіць на руках – ____Рукой падаць – ___Хоць вока выкалі – _------Кляваць носам – ______Навастрыць вушы –_______

10. Назваць аўтара і твор, з якога ўзяты радкі. (5 балаў) 1.Дружба – вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць…                   2. Лёня Саўчанка і Грыша Міхневіч вучыліся ў адным класе… У школе ўсе казалі, што іх вадой не разальеш.                

3.… А вясна даганяла зіму;

Заяц скочыў у лужу блакіту,

Бо на хвост наступіла яму,

І пралескі распырскаў, раскідаў.                   

4.Каб любіць Беларусь нашу мілую,Трэба ў розных краях пабываць.                

5.Белай істужкай цягнуліся лебядзіныя стаі  над багнамі, лясамі, сінімі азёрамі, лугамі, над усёй мілай зямлёй сваёй, дзяліліся, ляцелі ў розныя бакі.             

 

 

 

Даведкі

6 клас

Варыянт 4

 

1. Памяць, характар, каханне, жаданне, хвароба, чарната, клімат, смех.

2. 1. Дзіцячы  (адносны прыметнік, астатнія – якасныя).

    2. Асіннік (зборны назоўнік, астатнія – рэчыўныя).

    3. Шэсцьдзясят ( складаны лічэбнік, астатнія – састаўныя).

4. Світае ( безасабовы дзеяслоў, астатнія -  асабовыя).

3.1)грыбкі, дзядзька, мароз, незабудка, склад, стог, указка.

    2) касьба, малацьба, футбол.

4.  Два заводы; чатыры новыя вершы; адзінаццаць перакладчыкаў; дваццаць тры гады; пяцьдзясят атрадаў; сорак чатыры вучні; яблыкі смачнейшыя за грушы;  мёд саладзейшы за цукар; журавіны буйнейшыя за брусніцы; Дзіма старэйшы за свайго брата.

5. 1. Энцыклапедыя з васьмюстамі васьмюдзесяццю васьмю  ілюстрацыямі. 2. Паход працягваўся чацвёра сутак . 3. Дамова з дзевяноста васьмю краінамі. 4. Дзевяцісотсямідзесяцівасьмітысячны  карыстальнік інтэрнэта. 5)            Горад з трымастамі тысячамі  насельніцтва.

6. Таленту, мёду, дэсерту, вобраза, хлеба, гуртка, мільёна, уздыму.

7. Старшынёва пасада, Антосева кніга, зязюліна гняздо, Купалава рука, Міцеў сшытак, Ганніна апавяданне, Хамёнкаў хутар, Наташына сяброўка, мядзведзева лапа, вавёрчына лапа.

8.  Горы, Рыга, бор, багор, горад, рот, брыво, вароты.

9.  Абуць у лапці –  падмануць; лёгкі на язык –  гаваркі; мазоліць вочы –  надакучваць; насіць на руках –  абагаўляць; рукой падаць –  блізка; хоць вока выкалі –  цёмна; кляваць носам –  драмаць; навастрыць вушы -  прыслухацца.

10. Кузьма Чорны “Насцечка”; Алена Васілевіч      “Сябры”; Рыгор Барадулін  “Уцякала зіма ад вясны”; Алесь Ставер         “Жураўлі на Палессе ляцяць”; Уладзімір Караткевіч     “Лебядзіны скіт”

 

 

 

 

6 клас

Варыянт 5

 

1.Падкрэсліце словы, у якіх побач знаходзяцца два галосныя гукі. (3 балы)

Маёр, лаўрэат, аазіс, саюзнік, каланіяльны, вераб’іны, рытуал, Клеапатра, піяніна, іанізацыя, баец, серыял, тэарэма.

  1. У наступных словах абазначце марфемы. (4 балы)

Жытні, асілак, засуха,  пладовы, разгром, сход, прырэчны, пасылка

  1. Вызначыць род назоўнікаў і дапісаць канчаткі прыметнікаў. (10 балаў)

Беларуск.. жывапіс, вугальн.. пыл, шырок.. далонь, калмат.. сабака, гумав.. галёш, балюч.. мазоль, мал.. дзіця, паветран.. струмень, вялік.. зала, каротк.. запіс.

  1. Падкрэсліце прыметнікі, ад якіх нельга ўтварыць ступені параўнання. (3 балы)

Малады, новы, малочны, свежы, залаты, сыраваты, яснавокі, дарагі, сухі, крэмавы, чысты, нізкі, мядзведжы, прыгожы, тонкі

  1. Замяніце выдзеленыя спалучэнні адным словам. (6 балаў)

Адна другая чайнай лыжкі; адна з паловай шклянкі адвару; адно з паловайвядра малака; сто пяцьдзясят  чалавек; прайшло адзін з паловай года; адна з паловай старонкі кнігі

6. Выпісаць нумары складаных назоўнікаў і прыметнікаў, якія пішуцца разам або праз злучок.

1. Мікра клімат,  2. Залаціста жоўты, 3. Паў лімона, 4. Гідра служба, 5. Кафэ рэстаран, 6. Вечна зялёны, 7. Жар птушка, 8. Глуха нямы(8 балаў)

7.Перакласці словазлучэнні з рускай мовы на беларускую. (6 балаў)

Два завода, четыре новых стихотворения, шесть зданий, одиннадцать переводчиков, двадцать три года, сорок четыре ученика

8.Растлумачце сэнс фразеалагізмаў.  (4 балы)

а)  сем пятніц на тыдні;1)апынуцца ў недарэчным становішчы;

б) блудзіць у трох соснах;                        2)хто хутка мяняе сваё рашэнне;

в)паміж двух агнёў;                             3) блытацца ў самых простых пытаннях;

г)  іграць у адну дудку                               4)быць заадно з кім-небудзь

9.Суаднясіце аўтараў і іх творы. (4 балы)

А. Паўлюк Трус            1. “Нямоглы бацька”

Б. Кузьма Чорны                                          2. “Сябры”

В. Алена Васілевіч       3. “Падаюць сняжынкі”

Г. Уладзімір Караткевіч           4. “Насцечка”

10.Складзіце сінквейн “ Празаічны твор”. (5 балаў)

Ключавое паняцце________.Два азначэнні________.Тры дзеясловы_______.Фразаз чатырох слоў_______.Слова-сінонім_________

 

 

 

 

Даведкі

6 клас

Варыянт  5

 

1. Лаўрэат, аазіс, рытаул, Клеапатра, іанізацыя, тэарэма

2. Жыт-н-і, а-сіл-ак, за-сух-а, плад-ов-ы, раз-гром, с-ход, пры-рэч-н-ы, па-сыл-к-а.

3. Беларускі правапіс ( м.р.), вугальны пыл ( м.р.), шырокая далонь ( ж.р.), калматы сабака                   ( м.р.), гумавы галёш ( м.р.), балючы мазоль ( м.р.), малое дзіця (н.р.), паветраны струмень ( м.р.), вялікая зала ( ж.р.), кароткі запіс ( м.р.).

4.Малочны, залаты, сыраваты, яснавокі, крэмавы, мядзведжы

5.Паўтары чайнай лыжкі, паўтары шклянкі адвару, паўтара вядра малака, паўтараста чалавек, прайшло паўтара года, паўтары старонкі кнігі.

6.Разам 1, 3, 4, 6, 8     Праз злучок 2,5,7

7.Два заводы, чатыры новыя вершы, шэсць будынкаў, адзінаццаць перакладчыкаў, дваццаць тры гады, сорак чатыры вучні

8.А2, Б3, В1, Г4

9.А3, Б4, В2, Г1

10.Празаічны твор

Падрабязны, цікавы

Расказвае, паказвае, апісвае

Адзінства мовы, сюжэта, кампазіцыі

Эпас

 

 

 

 

6 клас

Варыянт 6

 

1. Вызначце, колькі літар і колькі гукаў у словах. Падкрэсліце ў словах зацвярдзелыя гукі. (3 б. 1 правільны адказ – 0,5 б.)

Вераб’іны, вясёлка, канферансье, пад’язджаць, сшытак, нясвіжскі. Максімальная колькасць балаў –2. Устаўце прапушчаныя літары. (5 балаў) 

Бл…ха, бр…во, в…домы, жані…ьба, перапі…чык, п…сняр, р…монт, суб…седнік, …часце, экз…мпляр.

3. Запішыце сказ па- беларуску. Зрабіце сінтаксічны разбор сказа.(алы)

Этой весной снег  в густых ельниках ещё держался и в конце апреля, но в болотах всегда в это время бывает немного теплее.

4. Напішыце па два прыклады слоў, якія маюць наступную будову, і абазначце марфемы. (6 балаў)

а) Прыстаўка – корань – канчатак;б) корань – суфікс – канчатак ; в) прыстаўка – корань – суфікс – суфікс – канчатак.

5. Вызначце род назоўнікаў, запішыце з імі словазлучэнні. (5 балаў) 

Боль, галубяня, камода, медаль, мазоль, палын, сабака, салата, шаль, шынель.

6. Запішыце сказы ў такой паслядоўнасці, каб атрымаўся тэкст.Пастаўце  знакі прыпынку ў набраным курсівам сказе. (4 балы)

1.Лес грэе і дровамі і сценамі хат бароніць чалавека ў часы небяспекі. 2. З дрэва робяць , напрыклад, мэблю і паперу. 3. Лес з даўніх часоў служыць чалавеку. 4. У лесе людзі збіраюць грыбы і ягады. 5. Беражыце лес! 6.І заўсёды дае адпачынак для душы.

7. Падбярыце да ўстарэлых слоў  сінонімы з  сучаснай беларускай мовы.

Прыдумайце і запішыце 2 сказы з устарэлымі словамі.  (6 балаў, 1 слова – 0,5 б. , 1 сказ – 1 б.)

Лемантар -…, сеча -…, ланіта -…, нагалосак - …, чало - …, вакацыі -…, чада -…,перст -….

 Словы для даведак: націск, лоб, буквар, бітва, дзіця, палец, канікулы, шчака.

8.Назаві творы, у  якіх дзейнічаюць названыя літаратурныя героі, і аўтараў гэтых твораў:(3 балы)

Лёня Саўчанка і Грыша Міхневіч –

Серж, Насця, Мішка –

Марк, Алена, чараўніца Аксіння –

9. Вызначце выяўленчыя сродкі мовы. (3 балы)

              Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі,

               Брызгі золата ў небе блішчаць,

               І маркотныя месяца рожкі

               Праз марозную мглу зіхацяць.    Багдановіч. Зімовая дарога.

10.Запішыце вядомыя вам жанры фальклору(вуснай народнай творчасці)(4 балы

 

 

 

 

Даведкі

6 клас

Варыянт 6

 

1.Вераб’іны (8 літар, 9 гукаў), вясёлка (7 літар, 7 гукаў), канферансье (11літар, 11 гукаў),пад’язджаць (10 літар, 9 гукаў), сшытак ( 6 літар, 5 гукаў), нясвіжскі ( 9 літар, 8 гукаў).

2.Блыха, брыво, вядомы, жаніцьба, перапісчык, пясняр, рамонт, субяседнік, шчасце, экзэмпляр.

3. Гэтай вясной снег у густых ельніках яшчэ трымаўся і ў канцы красавіка, але ў балотах заўсёды ў гэты час ( гэтым часам) бывае шмат цяплей.

4. ……..

5. Боль –м.р.;галубяня – н.р; камода – ж.р.;медаль – м.р; мазоль – м.р.; палын – м.р.; сабака – м.р.; салата – ж.р; шаль – м.р.; шынель – м.р.

6. Лес з даўніх часоў служыць чалавеку. У лесе людзі збіраюць ягады і грыбы. З дрэва робяць, напрыклад, мэблю і паперу. Лес грэе і дровамі і сценамі хат, бароніць чалавека ў часы небяспекі. І заўсёды дае адпачынак для душы. Беражыце лес!

7. Лемантар – буквар, сеча – бітва, ланіта – шчака, нагалосак – націск, чало – лоб, вакацыі – канікулы, чада – дзіця, перст – палец.

8. Алена Васілевіч “Сябры”

    Кузьма Чорны “Насцечка”

    Ян Баршчэўскі “ Ваўкалак”

9.Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі – параўнанне; брызгі золата – перыфраза; маркотная рожкі эпітэт; месяца рожкі – метафара; рожкі зіхацяць – метафара; марозная імгла – эпітэт.

10. Міфы, легенды, паданні, казкі, песні, загадкі, прыказкі, прыметы, павер’і і іншыя

 

 

 

 

6 клас

Варыянт 7

 

1.Падкрэсліце ў словах тыя галосныя, якія абазначаюць два гукі. (1,5 бала)

Белыя, ёлка, з’езд, лью, любоўю

2. Запішыце  правільна памылкова напісаныя словы. (5 балаў)

Салаў’і, аб’есд, дарошка, сьвет, снех, мядзьвець, дошч, лёгкі, вучысся, рэжчык

3. Запішыце словы ў алфавітным парадку. (5 балаў)

Пабагацець, паваліцца, паабіваць, павук, пааддзіраць, павымятаць, палавік, падагрэты. панскі, паганка

4.Падзяліце словы на марфемы. (3 балы)

Нізка, сонцам, узгорак, прыпечак, унізе, увосень

5. Замяніце адным словам фразеалагізмы. (7 балаў)

Залатыя рукі, пусціць слязу, трымаць вуха востра, быць на сёмым небе. На руках насіць, кату па пяту, ні свет ні зара

6.Запішыце дзеясловы ў другой асобе адзіночным ліку загаднага ладу. (5 балаў)

Біць, віць, ліць, піць, месці, мазаць, глянуць, браць, сыпаць, хадзіць

7.У кожным сказе дапішыце аднародныя члены сказа (не менш за чатыры) Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. (3 балы)

1. У садзе расце многа розных дрэў… . 2.  Дзеці любяць чытаць беларускія газеты і  часопісы…. 3.  На паліцы знаходзяцца  кнігі беларускіх пісьменнікаў…

8. Складзіце і запішыце сказы па схемах. (2,5 бала)

1. [   ], і [   ].  2.  [   ], але [  ].  3. [   ],(каб   ). 4. [   ],(таму што   ).  5. [    ],[   ].

9. Дапісаць верш, назваць аўтара і назву верша.( 3 балы)

Каб любіць … нашу мілую,

Трэба ў розных … пабываць.

Разумею цяпер , чаму з …

Жураўлі на … ляцяць.

10.Назавіце віды беларускіх народных песень. (3 балы)

 

 

 

 

Даведкі

6 клас

Варыянт 7

 

  1. Белыя, ёлка, з’езд, лью, любоўю
  2. Салаўі, аб’езд, дарожка, свет, снег, мядзведзь, дождж, вушышся, рэзчык
  3. Паабіваць, пааддзіраць, пабагацець, паваліцца, павук, павымятаць, паганка, падагрэты, палавік, панскі
  4. Ніз-к-а, сонц-ам, уз-гор-ак-, пры-печ-ак-, у-ніз-е, у-восень
  5. Умелыя, заплакаць, прыслухоўвацца, радавацца, любіць, малы, рана
  6. Бі, ві, лі, пі, мяці, маж, глянь, бяры, сып, хадзі
  7. 1. У садзе расце многа розных дрэў: бярозы, дубы, клёны, таполі. 2. Дзеці любяць чытаць беларускія газеты і часопісы: “Вясёлка”, “Бярозка”, “Раніца”, “Звязда”. 3. На паліцы знаходзяцца  кнігі беларускіх пісьменнікаў: Купалы, Коласа, Багдановіча, Крапівы.
  8. Беларусь, краях, з выраю, Палессе. Алесь Ставер “Жураўлі на Палессе ляцяць”

10.Сямейна-абрадавыя, каляндарна-абрадавыя, пазаабрадавыя

 

 

 

 

6 клас

Варыянт 8

1.Выберыце тыя словы, у якіх вялікімі літарамі правільна адзначаны націскныя гукі. (3 балы)

  1. вЫгнуты; 2) звычАй; 3) назвАны; 4) сІвы; 5) чатЫрнаццаць.

2. Адзначце пары словазлучэнняў, у якіх выдзеленыя словы мнагазначныя. (2 балы)

1) вострая каса – дзявочая каса; 2) крыло птушкі – крыло самалёта; 3) прыляцеў журавель –   калодзежны журавель; 4) зялёны ліст – тытульны ліст; 5) шырокае поле – поле дзейнасці.

3. Выпішыце словазлучэнні без памылак. (2балы)1) спатыкацца на пень; 2) хварэць грыпам; 3) Не выканаць з-за ляноты; 4) пісаць на адрас; 5) ажаніцца на Марыне.; 2)

4. Якія дзеясловы пішуцца з суфіксам –ыва-? (2 балы)

1) праветр..ць; 2) даслед..ць; 3) загад..ць; 4) праігр..ць; 5) стрымл..ць

5. Адзначце сказы з памылкамі. (2 балы)

1. На стале ляжала кніга пра мастацтва. 2. Школьнікі прачнуліся рана глядзець расцвет. 3. Ядавітая змяя папераджальна шыпела. 4. Летам на дрэвах набухалі пупышкі. 5. Хлопчык хутка ўскочыў на ногі.

6. Замяніце рускамоўныя фразеалагізмы дзеясловамі неазначальнай формы на беларускай мове. (5 балаў)

1. Болеть душой -    .2. Задирать нос -    . 3. Бить баклуши -   .4. Не дать в обиду - . 5. Клевать носом –

7. Дапішыце прыказкі і прымаўкі. (3 балы)

1.Пашануй адзежу дома, а …2. Свая сярмяжка …3. Не той багата ведае, …

8. Перакладзіце словы на родную мову. (3 балы)

1.Клиентура -.2. Зодиак -. 3. Фиалка - .4. Энтузиазм - . 5. География -. 6. Мемориальный -.

9. Дапішыце радкі. Назавіце аўтара і назву верша. (3 балы)

Расчасалі   …                                           Дзесьці ў …                               

Шоўкавыя косы                                     Празвінелі …                     

І ўранілі…                                                Дацвілі пялёсткі           

Снегавы вянок.Нечае ….

10.Назавіце мастацкі сродак. (1 бал)

Перанясенне ўласцівасцей адной з’явы на другую, чым-небудзь падобную на яе - …

 

 

 

 

Даведкі

6 клас

Варыянт 8

 

  1. Выгнуты; 2) названы.; 3) каменны.
  2. 2,5
  3. Спатыкацца на пень, пісаць на адрас
  4.  Праветрываць, праігрываць
  5. 2,4
  6. Перажываць. Ганарыцца. Ленавацца. Абараняць. Драмаць
  7. 1). …а яна цябе ў гасцях. 2. …не цяжка.3. …хто багата гаворыць.
  8. Кліентура, задыяк, фіялка, энтузіязм, геаграфія, мемарыяльны
  9. Вішні, долу, у прасторах, бомы, тугі. Паўлюк Трус  “Падаюць сняжынкі”

10. Метафара

 

 

 

 

6 клас

Варыянт 9

1.Запішыце словы, якія атрымаюцца ў выпадку, калі вымавіць гукі , з якіх яны складаюцца ў адваротным парадку. (4 балы)

Лёс -…, люк -…, рог -…, муж -…, краб-…, яр - …, лог -…,мароз - ...

2. Запішыце словы ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі. (5 балаў)

[С’ц’эшка], [й’эс’ц’і],  [дошч],  [мый’эс’с’а],  [пой’эст],  [бац’ка й’ сын],  [брат ы с’астра],  [раз’в’эччык],  [й’аблын’к’і],  [ск’інуц’]

3. Знайдзіце ў кожным радку лішняе слова . свій выбар абгрунтуйце. (4 балы)

1. Свежы, новы, белы, дзіцячы. 2. Цукар, асіннік, кісларод, цэмент. 3. Восемдзесят тры,тысяча  восемсот пяцьдзясят два, дзевяцьсот семдзесят чатыры, шэсцьдзясят. 4. Працую, будуем, рамантуем, світае. 

4. Падкрэсліце толькі тыя дзеясловы, якія не маюць формаў часу. (5 балаў)

Рвяце, думаюць, думаць, вучыцца, чытай, бяжы, рыхтывацца, бягу, назіраем

5.Ад назоўнікаў пры дапамозе суфікса -ск- утварыце прыметнікі і запішыце іх. (5 балаў)

Ірак, славак, Канада, казак, казах, француз, г.Чэрвень, Баранавічы, чэх, Рыга

6.Вызначце лік назоўнікаў. (5 балаў)

Змрок, бялілы, дрожджы, кансервы, прыгаршчы, чарніцы, паводзіны, дзверы, лекі, штаны

7.Запішыце па-беларуску. (5 балаў)

Золотая медаль, болеть гриппом, брат выше сестры, красивый камешек, большой тополь, белый гусь, маленький клёст, ходить за ягодами в лес, топить печку, лет около  сорока.

8.Знайдзіце лічэбнікі ў сказах. ( 4 балы)

Адвакат прыехаў без затрымкі. Петрык бачыў яго ў гасцініцы “Прыпяць”. Барадзін трымаўся проста, і мы патроху адважыліся на жарты з ім.

9.Вызначце жанр запісаных твораў. (4 балы)

1.“Прыехала Каляда на белым кані…”. 2. А Ставер. “Жураўлі на Палессе ляцяць”. 3. “Цар Ірад”.4. Кузьма Чорны. “Насцечка”. 5) Якуб Колас. “Конь і сабака”, 6. “Палешукі і палевікі”.7. Якуб Колас. “Жывая вада”. 8. “Прытча пра блуднага сына”.

10.Што такое байка? (3 балы)

 

 

 

 

Даведкі

6 клас

Варыянт 9

 

  1. Соль, куль, хор, шум, парк. Рай, хол, сорам
  2. Сцежка, есці, дождж, мыешся, поезд, бацька і сын, брат і сястра, разведчык, яблынькі, скінуць.
  3. 1) Дзіцячы (адносны прыметнік, астатнія – якасныя), 2) асіннік ( зборны назоўнік, астатнія – рэчыўныя); 3) шэсцьдзясят (складаны лічэбнік, астатнія – састаўныя); 4) світае (безасабовы дзеяслоў, астатнія – асабовыя)
  4. Думаць, вучыцца, чытай, бяжы, рыхтавацца
  5. Іракскі, славацкі, канадскі, казацкі, казахскі,французскі, чэрвеньскі, баранавіцкі, чэшскі, рыжскі
  6. Толькі  адзіночны – змрок; толькі множны – бялілы, дрожджы, кансервы, прыгаршчы, чарніцы, паводзіны, дзверы, лекі, штаны
  7. Залаты медаль, хварэць на грып, брат вышэйшы за сястру, прыгожы каменьчык, вялікая таполя, белая гусь, маленькае крыжадзюбяня, хадзіць у (па) ягады ў лес, паліць у печы, гадоў каля сарака ( пад сорак)
  8. Адвакат прыехаў без затрымкі. Петрык бачыў яго ў гасцініцы “Прыпяць”. Барадзінтрымаўся проста, і мы патроху адважыліся на жарты з ім.
  9. 1. Народная песня. 2. Верш (літаратурная песня).3. П’еса для батлейкі. 4. Аповесць. 5. Байка. 6. Легенда. 7.Літаратурная казка. 8. Біблейскі аповед

10.Байка – невялікі, часцей вершаваны твор сатырычнага зместу з  алегарычным сюжэтам і павучальнай канцоўкай (мараллю).

 

 

 

 

 

7 клас

Варыянт 1

 

1. Выпішыце са сказа словы, якія маюць толькі па два мяккія зычныя гукі.

Нічыіх кніг не бывае – у кожнай ёсць аўтар ці аўтары, кожная па-свойму цікавая, пазнавальная.

2. Вызначце нумары слоў, у якіх націск падае на другі склад.

1) фурманка; 2) крыху; 3) навіна; 4) імя; 5) слабы.

3. Адзначце, якую часціну мовы ў пачатку XX-га стагоддзя называлі “рэчавік”?

1) прыназоўнік; 2) займеннік; 3) прыметнік; 4) назоўнік; 5) лічэбнік.

4. Адзначце беларускія прыказкі, значэнне якіх  адпавядае рускамоўнаму выслоўю “На вкус и цвет товарища нет”.

1. Дзеду міла, а ўнуку гніла.

2. Як няма мяса, то і грыб закраса.

3. Каму – як балота, а каму – як золата.

4. Не памогуць чары, як каму хто не да пары.

5. Хто любіць гарбуз, а хто агуркі.

5.  Вызначце ў сказе словы, якія спрагаюцца. Запішыце іх ў пачатковай форме.

З усіх канцоў свету збіраюцца госці на свята, і свята спявае, скача.

6.  Дапішыце патрэбныя словы, зрабіце іх марфемны разбор. Запішыце, як называюцца прапушчаныя словы.

Скажу я словачка                               Скажу я словачка

Высока,                                                 Далека,

А ты адкажаш                                     А ты адкажаш

…….                                                         ……..

7. Замяніце словазлучэнне вучань чацвёртага класа аднаслоўным адпаведнікам.

Запішыце гэтае слова.                   

8. Батлейка – беларускі нородны тэатр.  Для яго характэрна:

а) шырокае выкарыстанне народных песень, танцаў, а таксама строгае захаванне біблейскай традыцыі;

б) спалучэнне рэлігійных і свецкіх, побытавых сюжэтаў у касцюміраваным прадстаўленні;

в)спалучэнне рэлігійных і свецкіх, побытавых сюжэтаў у лялечным прадстаўленні;

г) выкананне спектакляў у стацыянарным тэатры, паводле строгага раскладу, які друкаваўся на афішах.

9. Пра пэўны твор вядома, што ён напісаны вершаванай мовай; у ім два цэнтральныя персанажы – конь і сабака, аднак яны надзелены рысамі чалавечага характару, вядуць паміж сабой дыялог; дзеянне разгортваецца так, што адзін  з персанажаў трапляе ў камічную сітуацыю, і аўтар робіць з гэтага павучальную выснову для чытачоў. Гэты твор паводле жанру:    

а) апавяданне; б) байка; в) паэма;   г) казка.

10. Біблію называюць “кнігай кнігаў”, бо ў ёй заключаны досвед чалавецтва, глыбокі маральны і выхаваўчы змест. Біблейскія вобразы і матывы паслужылі асновай для шматлікіх твораў сусветнай літаратуры і мастацтва. Сярод найбольш пашараных біблейскіх сюжэтаў:     

“Стварэнне свету”, “Песня песняў”, “Прытча пра …………….сына”, “Зыход” і інш.

 

 

 

 

Даведкі

7 клас

Варыянт 1

 

  1. Нічыіх, цікавая, пазнавальная.
  2. 1,2,4
  3. 4
  4. 1,3, 5
  5. Збірацца, спяваць ,скакаць.
  6. Нізка, блізка, антонімы.
  7. Чацвёртакласнік.
  8. в
  9. б

10. Блуднага.

 

 

 

 

7 клас

Варыянт 2

1.  Запішыце словы ў фанетычнай транскрыпцыі. (5 балаў)Узор: адшумець — [атшум’эц’].

Людскі, ад'езд, возчык, лётчык, счарсцвелы, салаўі, прыязджаць, купаешся, разжыцца, ласьён.

2.  Ад прапанаваных словазлучэнняў утварыце складаныя прыметнікі. Запішыце. (4 балы)

Чорныя валасы, тоўстыя крылы, доўгі хвост, устойлівы да цяпла, дзвесце гадоў, добрая якасць, добрае сэрца, босыя ногі.

3.  Знайдзіце сярод прапанаваных словазлучэнняў тыя, у якіх парушана лексічная спалучальнасць слоў, запішыце іх правільна. (5 балаў)Узор: пісьмённы стол — пісьмовы стол, пасадзіць дрэўка — пасадзіць дрэўца.

Адукаваны чалавек, жыллёвы дом, запасны выхад, яблычны сад, гутарлівы стыль, прыгодніцкая аповесць, гарысты ручай, генеральная ўборка, дажджлівы чарвяк, слоўнікавы артыкул.

4. Дапішыце прапушчаныя галосныя ў канчатках назоўнікаў і прыметнікаў.  (5 балаў)

Насыпаць аўс.., ружов.. фламінга, сядзіць на лб.., ехаць без педал.., знаходзіцца пры скульптар.., вясёл.. канферансье, каляров.. манпансье, крэсла з дуб.., выняць з кішэн.., вішнёв.. шаль.

5. Ад наступных слоў утварыце форму множнага ліку і зборныя назоўнікі. (5балаў)

Колас, бервяно, пяро, ліст, бяроза, птушка, сук, студэнт, купіна, дзіця.

6. Выпішыце словазлучэнні, у якіх адносныя і прыналежныя прыметнікі ўжываюцца ў значэнні якасных.  (4 балы)

Сярэбраны ланцужок, лісіная хітрасць, кляновы ліст, залаты характар, жалезная логіка, даільны апарат, школьны сад, бусліны клёкат, воўчы апетыт, сонечны настрой, летняя спёка, крыштальнае сумленне, бронзавы загар, курыная нага, курыныя мазгі.

7. Запішыце лічбы словамі. (7 балаў)

Праехаць каля 600 кіламетраў, у кнізе звыш 250 старонак; нарадзіўся ў 2007 годзе; самалёт з 243 пасажырамі, сустрэцца на 235 кіламетры; прачытаць 2/3 кнігі; 35-тысячны наведвальнік.

8. Што азначаюць дадзеныя фразеалагізмы?(5 балаў )А. Сыр-бор разгарэўся: 1) разгарэліся мокрыя дровы; 2) падняўся шум, перапалох; 3) пачаўся ўрачысты сход . Б. Завязаць сабе свет: 1)   уступіць у шлюб; 2) запамінаць, улічваць на будучыню; 3) рабіць сваё жыццё несвабодным і бязрадасным. В. Конь не валяўся: 1) парадак, чысціня; 2) нічога не зроблена, не падрыхтавана; 3)наравісты незацугляны конь. Г. Табаку важыць: 1) драмаць; 2)старанна працаваць; сноўдацца без справы, лодарнічаць. Д. Даваць лататы: 1) моцна сварыцца на каго-небудзь, біць; 2)     ленавацца, бяздзейнічаць; 3) кідацца наўцёкі, уцякаць. Е. Клюнуць на вудачку: 1) паддацца на падман; 2) драмаць; 3) знайсці выхад з цяжкага становішча. Ё. Як назаўтра трэба: 1) вельмі хутка, тэрмінова; 2) даўно; 3)вельмі марудна, зусім не спяшаючыся. Ж. Мух ганяць: 1) ісці хістаючыся; 2) караць каго-небудзь, небалюча б’ючы, звы- чайна для выгляду; 3)сноўдацца без справы, лодарнічаць. 3. У свіныя галасы: 1) з вялікім спазненнем; 2)    загадзя; 3) гучна спяваць. І. Сабаку з'еў: 1) украў, ашукаў некага; 2) страціў сілу, заняпаў; 3) набыў вялікі вопыт, навык у нечым

9. Суаднясіце словы і прыведзеныя значэнні. Запішыце адпаведныя лічбы. (5 балаў)

А. Гіпербала

Б. Метафара

В.Параўнанне

Г. Эпітэт

Д. Алегорыя

 

1. Мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет (з’яву, асобу)

2. Характарыстыка аднаго прадмета, з’явы пры дапамозе супастаўлення з іншым на аснове іх падабенства

3. Моцнае перавелічэнне ўласцівасцей, якасцей прадмета або з’явы з мэтай большай мастацкай выразнасці

4. Іншасказанне; мастацкі прыём, калі нейкая думка ці паняцце перадаюцца праз канкрэтны вобраз — паводзіны жывёлы, асаблівасць расліны, прадмета

5. Перанясенне ўласцівасцей адной з’явы на іншую, чым-небудзь падобную на яе

10.Пададзены прозвішчы беларускіх пісьменнікаў. Замест пропускаў запішыце іх імёны. (3 балы)             Багдановіч, Барадулін,Баршчэўскі,Броўка,Караткевіч,Лынькоў.

 

Даведкі

7 клас

Варыянт 2

 

1.    Людскі — [л’уцк’і], ад’езд — [адй’э′ст], возчык — [во′шчык], лётчык — [л’оччык’], счарсцвелы — [шчарс'ц'в'элы], салаўі — [салаўй’і], прыязджаць — [прыйажджац’], купаешся —[ купай’эсса], разжыцца —  [ражжыцца], ласьён — [лас’й’он].

2.    Чорнавалосы, таўстакрылы, даўгахвосты, цеплаўстойлівы, двухсотгадовы, дабраякасны, добрасардэчны, басаногі.

3.    Жыллёвы дом — жылы дом, яблычны сад — яблыневы сад, гутарлівы стыль–гутарковы стыль, гарысты ручай — горны ручай, дажджлівы чарвяк — дажджавы чарвяк.

4.    Насыпаць аўса, ружовы фламінга, сядзіць на лбе, ехаць без педалі, знаходзіцца пры скульптару, вясёлы канферансье, каляровае манпансье, крэсла з дубу, выняць з кішэні, вішнёвы шаль.

5.    Колас — каласы, калоссе; бервяно — бярвёны, бярвенне; пяро — пёры, пер’е; ліст — лісты, лісце (лістота); бяроза — бярозы, бярэзнік; птушка — птушкі, птаства; сук — сукі, сучча; студэнт — студэнты, студэнцтва; купіна — купіны, куп’ё; дзіця — дзеці, дзятва.

6.    Лісіная хітрасць, залаты характар, жалезная логіка, воўчы апетыт, сонечны настрой, крыштальнае сумленне, бронзавы загар, курыныя мазгі.

7.    Праехаць каля шасцісот кіламетраў; у кнізе звыш двухсот пяцідзесяці старонак; нарадзіўся ў дзве тысячы сёмым годзе; самалёт з двумастамі сарака трыма пасажырамі; сустрэцца на дзвесце трыццаць пятым кіламетры; прачытаць дзве трэція кнігі; трыццаціпяцітысячны наведвальнік.

8.    А 2, Б 3, В 2, Г 1, Д 3, Е 1, Ё 3, Ж 2, 3 1, I 3.

9.    А 3, Б 5, В 2, Г 1, Д 4.

10. Максім Багдановіч, Рыгор Барадулін, Ян Баршчэўскі, Пятрусь Броўка, Уладзімір Караткевіч, Міхась Лынькоў.

 

 

 

 

7 клас

Варыянт 3

 

1. Уважліва прачытайце сцвярджэнні ў левым слупку, а затым суаднясіце іх з прыкладамі з правага слупка. Адказ запішыце. (5 балаў)

А. Словы з падоўжанымі гукамі

Б. Словы з прыстаўнымі гукамі

В. Словы, у якіх два аднолькавыя гукі, штостаяць побач, вымаўляюцца як асобныя гукі

Г.Словы, у якіх звонкі зычны аглушаецца

Д. Словы, пры змене якіх [л], [в] чаргуюцца з [ў] (нескладовым)

1) казала, спявала, човен;

2) клуб, адскрэбла, народ;

3) на кладцы, галлё, стварэнне;

4) вокрык, імгла, ён;

5) паддувала, шматтыражка, аддалі

2.Замест словазлучэнняў запішыце ўтвораныя ад іх складаныя прыметнікі. (5 балаў)

Захад Беларусі, уся ўлада, здольны да жыцця, сярэдзіна сутак, небяспечны агонь, нядобрай якасці, паглынаць святло, тонкае валакно, сем тыдняў, любіць сябе.

3.Запішыце ў пачатковай форме (адзіночны лік, назоўны склон) назоўнікі, якія прапушчаны ў прыказках.(5 балаў)1. Славіцца хата не вугламі, а . 2. Красуе поле пшаном, а гаворка . 3. Бог не цяля, бачыць . 4. Адзін у полі не . 5. Загляне сонца і ў наша . 6. Не ведаючы броду, не сунься ў . 7. Гаспадарку весці, не плесці. 8. На чужым горы не пабудуеш. 9. У спрэчках нараджаецца . 10. … і вада – маладзецкая яда.

4. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары і замяняючы дзеясловы ў дужках адпаведнымі дзеепрыметнікамі. (5 балаў)1. Добры.. в..рсты дз..ве н.. спыняліся не (стрымаць) ______ жарты. 2. Дальнія хво..кі былі (зацягнуць) _______ шыз..й ..мугой. 3. Сенажаці і пал.. (аснежыць) _______, рэкі (высцеліць) _______ гла..кім памостам. Во..к з гу..чару дарогай (наездзіць) _______ б..жыць к вёсцы не (прасіць) _______госц..м. 4. Знаю, крыніцы (гаіць)________ёс..ць на радзімай з..млі. Дал..ю захоплен (бліскаць) ______ , выс..лаў ёй дум караблі. 5. Лежачы на мяк..ай ма..чынай п..рыне пад саматканай, (выбеліць) _______у жлукце пос..цілкай, Аўсей пачынаў успамінаць ..ноў і ..ноў тое, што бог ведама калі было.

5. Устаўце прапушчаныя канчаткі. Запішыце словазлучэнні. (5 балаў)1) да азіяцк__ поні; 2) з цікав__ фрау, 3) шэр__ галубяня; 4) прыемн__ велікадушнасць; 5) службов__ сабака; 7) бяскрайн__ стэп; 8) старажытн__ рукапіс; 9) свеж__ кальрабі; 10) металічн__ клішэ.

6. Выпішыце са сказаў перыфразы. Растлумачце іх значэнне. Укажыце сінтаксічную ролю. (9 балаў)) 1. Ляжыць зямля ў адзенні белым, і дрэвы ў шэрані стаяць. (Я. Колас)  2. З-за хмар выплыла на блакітную дарогу велічна прыгожае сонца.                  (Л. Асіпенка) 3. Збіраліся мы ўсе разам і ішлі росным ранкам ваяваць з травою. (Я. Брыль) 4. Каб умеў кіраваць я пяром, я бы ксёнжку счыркаў як папар. (Ф. Багушэвіч) 5.І я знаю – рань зямнога раю зноў сады ахутае лістотай. (А Пруднікаў) 6. Я мужык-беларус, пан сахі і касы. (Я. Купала)

7.Выпраўце памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў. Запішыце выпраўленыя сказы. (5 балаў)

1. Убачыўшы Антося, Вераніку быццам нехта падмяніў. 2. Увайшоўшы ў лес, пачаўся збор грыбоў. 3. Выступіўшы на сходзе, класны кіраўнік гаварыў пра падрыхтоўку да Новага года. 4. Увайшоўшы у лес, сонца села.              5. Вучачыся ў школе, у мяне была мара стаць праграмістам.

8. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Запішыце. (5 балаў)Послать письмо по адресу, поехать к сестре, приехать через месяц, поехать на мельницу, уход за больным, охранять по ночам, охотиться за волком, раз в неделю, управляющий делами, дышать полной грудью.

9. Укажыце аўтара і імя гераіні, пра якую напісаны наступныя радкі. (4 балы)

Я вольная рэчка на вольнай зямлі,

І чыстымі  хвалі заўсёды былі … 

10.Запішыце імёны і прозвішчы  герояў апавядання М. Лупсякова “Мэры Кэт” (2 балы)

 

 

  •  

7 клас

                      Варыянт 3

 

1. А 3, Б 4, В 5, Г 2, Д 1

2. Заходнебеларускі, усеўладны, жыццяздольны, сярэднясутачны, вогненебяспечны, недабраякасны, святлопаглынальны, тонкавалакністы, сямітыднёвы, сябелюбівы.

3. 1) пірог; 2) розум; 3) круцель; 4) воін; 5) аконца; 6) вада; 7) лапаць; 8) шчасце; 9) ісціна; 10) хлеб.

4.1. Добрыя вярсты дзве не спыняліся нястрыманыя жарты. 2. Дальнія хвойкі былі зацягнуты шызай смугой. 3. Сенажаці і палі аснежаны, рэкі высцелены гладкім памостам. Воўк з гушчару дарогай наезджанай бяжыць к вёсцы няпрошаным госцем. 4. Знаю, крыніцы гаючыя ёсць на радзімай зямлі. Даллю захоплен бліскучаю, выслаў ёй дум караблі. 5. Лежачы на мяккай матчынай пярыне пад саматканай, выбеленай у жлукце посцілкай, Аўсей пачынаў успамінаць зноў і зноў тое, што бог ведама калі было.

 5. 1) Да азіяцкага поні; 2) з цікавай фрау, 3) шэрае галубяня; 4) прыемная велікадушнасць; 5) службовы сабака; 7) бяскрайні стэп; 8) старажытны рукапіс; 9) свежая кальрабі; 10) металічнае клішэ.

6.

Перыфраза (0,5бала)

Значэнне  (0,5 бала)

Сінтаксічная роля (0,5 бала)

у адзенні белым

у снезе

частка выказніка

на блакітную дарогу

на неба

акалічнасць

ваяваць з травою

Касіць

акалічнасць мэты

кіраваць пяром

Пісаць

дапаўненне

рань зямнога раю

Вясна

дзейнік

пан сахі і касы

Селянін

прыдатак

 

7. 1. Калі Вераніка ўбачыла Антося, яе быццам нехта падмяніў.                          2. Увайшоўшы ў лес, мы пачалі збіраць грыбы. 3. Выступаючы на сходзе, класны кіраўнік гаварыў пра падрыхтоўку да Новага года. 4. Калі мы ўвайшлі ў лес, сонца села. 5. Калі я вучыўся ў школе, у мяне была мара стаць праграмістам.

 8. Паслаць пісьмо на адрас, паехаць да сястры, прыехаць праз месяц, паехаць у млын, догляд хворага, вартаваць па начах, паляваць на ваўка, раз на тыдзень, кіраўнік спраў, дыхаць на поўныя грудзі.

 9. Аляксей Пысін “ Проня “

10.Антон Бубноў,Эма Пшанічная,Янка Маркаўцоў,Ганна Паяркава.

 

 

                                                               

 

                                                                7 клас

      Варыянт 4

 

1.Размяркуйце назоўнікі  ў .(2,4 балы)

Далонь, гусь, жывапіс, жэле, непаседа, плакса, сабака, салямі, Баку (горад), ціхоня, жарабя, алібі.        Жаночы род  Ніякі род        Агульны род

Сабака    Далонь           Жарабя           Непаседа

Жывапіс Гусь    Жэле   Плакса

Баку (горад)       Салямі            Алібі   Ціхоня

2.Знайдзіце ў вершах амонімы. Растлумачце іх лексічнае значэнне.(2,5бала)

Розных бабак шмат на свеце.

Тры з іх добра я прымеціў:

Біў адну я малатком,

Еў другую з малаком,

А трэцяя бабка —

Карэньчык ды шапка.Кандрат Крапіва.

Мне цыганка варажыла —

Выцягала з мяне жылы.

Потым я сядзеў на ганку,

3 апетытам еў цыганку.Кандрат Крапіва.

3.Праскланяйце азначальныя займеннікісам, сама, самі, самыя, . (4 балы)

4.Ад прапанаваных прыметнікаў, дзе магчыма, утварыце форму простай вышэйшай ступені параўнання. (2,4бала)

Добры, чалавечы, вялікі, дрэнны, малы, здаровы, летні, доўгі.

5. Зрабіце марфемны разбор слова (4,8 бала)

Нямогласць, разуваючыся, угледзеліся, кацяняты, непарушны, чарнеюць, жыццё, выправаджваць.

6. Выберыце з прапанаваных слоў тыя, якія з’яўляюцца назвамі музычных інструментаў. Зрабіце іх фанетычны запіс. (3,2бала)

Свісцёлка, кларнет, зруб, гармонік, гуслі, гміна, лыжкі, талеркі, невад, вугольнік з прэнцікам, фуганак, рог

7. Адзначце сказы, у якіх ёсць фразеалагізмы. Запішыце іх лексічнае значэнне. (2,4бала)

1. Цяпер я пачынаю разумець, што, рыхтуючы нас на камандзіраў, там даволі моцна закручвалі гайкі (I. Шамякін). 2. У колах аўтамабіля Васіль моцна пазакручваў гайкі. 3. Маці парсючкам дала паесці гарбуза. 4. Ганну асабліва трывожыла тое, што Глушакі — сваты неабыякія, ім не так проста даць гарбуз, паказаць, як ісці, адкуль прыйшлі, ні з чым (I. Мележ). 5. Віця ў адказ каменем кінуў і стаў маўчаць. 6. У нас сяброў усюды шмат, а ўслед — ніхто не кіне камень (У. Дубоўка). 7. Няхай падзякуе яшчэ, што замужам за табой, інакш паказалі б ёй немцы дзе ракі зімуюць (М. Лынькоў).8. На беразе ціхай ракі Міця паказаў сябрам тое месца, дзе звычайна зімуюць ракі.

8. Выпраўце памылкі, дзе ёсць, ва ўжыванні і напісанні дзеепрыметнікаў. Запішыце іх у адпаведнасці з нормамі сучаснай літаратурнай мовы. (5балаў)

  1. пафарбаванныя сцены; 2)пішучы вучань; 3)зламатая кветка; 4)пішчачая цацка; 5)вывезенныя дровы; 6)прыйшоўшы чалавек; 7)склеяны стол; 8)засеенае поле; 9)падмецены двор; 10)сплецены кошык.

9. 3 якімі населенымі пунктамі Беларусі звязаны жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа? Запішыце 5 назваў у месным склоне. (2,5бала)

Даведкі:Ласток, Нясвіж,  Акопы, Альбуць, Пінск, Вязынка, Люсіна.

10. Вызначце памер вершаванага радка і зрабіце яго схему. (2,4бала)

Паміж пустак, балот беларускай зямлі... (Янка Купала. «Курган»),

 

 

 

 

Даведкі

7 клас

Варыянт 4

 

1.

 

Мужчынскі род

Жаночы род

Ніякі род

Агульны род

Сабака

Далонь

Жарабя

Непаседа

Жывапіс

Гусь

Жэле

Плакса

Баку (горад)

Салямі

Алібі

Ціхоня

 

2.Бабка – прылада працы

Бабка -   страва, прыгатаваная з дранай бульбы

Бабка – грыб

Цыганка – прадстаўніца народа індзійскага паходжання

Цыганка – гатунак яблыкаў

3.

 

Склон

Форма слова

Н.

Сам

Сама

Самі

Самыя

Р.

Самога

Самой

Саміх

Самых

Д.

Самому

Самой

Самім

Самым

В.

Самога

Саму

Саміх

Самых

Т.

Самім

Самой

Самімі

Самымі

М.

(аб) самім

(аб)самой

(аб)саміх

(аб) самых

 

4. Лепшы, большы, горшы, меншы, здаравейшы, даўжэйшы

5. Ня-мог-л-асць-, раз-у-ва-ючы-ся, не-па-руш-н-ы, чарн-е-юць, жы-цц-ё, у-гледз-е-л-і-ся, кац-ян-ят-ы,вы-пра-вадж-ва-ць.

6. [с’в’іс’ц’олка] ,[ кларнэт] ,[ гармон’ік] ,[ гус’л’і] ,[ лышк’і] ,[ тал’эрк’і] ,[ вугол’н’ік с прэн’ц’ікам] , [рох]

 

 

7. 1) Цяпер я пачынаю разумець, што, рыхтуючы нас на камандзіраў, там даволі моцна закручвалі гайкі. 4) Ганну асабліва трывожыла тое, што Глушакі — сваты неабыякія, ім не так проста даць гарбуз. паказаць, як ісці, адкуль прыйшлі, ні з чым. 6) У нас сяброў усюды шмат, а ўслед — ніхто не кіне камень. 7) Няхай падзякуе яшчэ, што замужам за табой, інакш паказалі б ёй немцы дзеракі зімуюць.

Закручваць гайкі — павышаць патрабаванні да кагосьці, узмацняць строгасць.

Даць гарбуз — адмовіць таму, хто сватаецца.

Камень кінуць — абгаварыць, абвінаваціць, асудзіць кагосьці.

Паказаць, дзе ракі зімуюць — правучыць, жор стка пакараць кагосьці.

8. 1) пафарбаваныя сцены; 2) вучань, які (што) піша; 3) зламаная кветка; 4) цацка, якая (што) пішчыць; 5) вывезеныя дровы; 6) чалавек, які (што) прыйшоў; 7) склеены стол; 8) засеянае поле.

9. Акінчыцы – у Акінчыцах; Мікалаеўшчына – у Мікалаеўшчыне; Ласток – у Ластку; Альбуць  - у Альбуці; Нясвіж – у Нясвіжы; Люсіна – у Люсіне; Пінкавічы – у Пінкавічах; Лунінец – у Лунінцы; Пінск – у Пінску.

10. Памер вершаванага радка — анапест.

 

 

 

 

 

7 клас

Варыянт 5

 

1. Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце. (5,5 бала)

Завоблачны, навуковы, возера, насенне, ламачча, імгненне, збожжа, глыбокі, вядро, мядовы, шчабятаць, ацанілі, вясновы, аржаны, ільдзіна, траўка, лоўка, светлы, зведала, снедала, Мацвей, адвезлі. білецёр, наладзілі, крывава.

2. Растлумачце праз сінонім або апісальна наступныя словы. (7,5 бала)

Алегорыя, дойлід, атэлье, кашнэ, імітацыя, іронія, дырэктыва, рэзюмэ, атрамант, асадка, батлейка, вершнік, зёлкі, знічка, мытня.

3.Запішыце словазлучэнні па-беларуску. (5,5 бала) Слышать своими ушами; поехать на мельницу; не приехать из-за дождя; читать про себя; идти за грибами; видно по всему; по случаю встречи; кричать во весь голос; гулять по лесу; сходить за отцом; жить в двух километрах от города.

4. Пастаўце назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку. (10 балаў)

Лес, стараста, агарод, Рыгор, луг, Янка Купала, суддзя, верх, старшыня, конь, парк, Пецярбург, Алег, сын, герой, двор, стог, паверх, лопух, тварог.

5.Выпішыце асобна словы з аднолькавымі прыстаўкамі. (7,5 бала) Узор:   1) пада-браць, пада-гнаць;2) пад-адзець, пад-агуліць;3) па-даіць.

Абабегчы, адарыць, адасобіць, адагнаць, абагуліць, абагнаць, адарваць, абабіць, абагрэць, абараць, абагаціць, абараніць, адабрэнне, адагрэць, адазваць.

6. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў. (5 балаў)

Абрасці мохам, альфа і амега, нагаварыць бочку арыштантаў, арыядніна ніць, ахілесава пята, да трох не гавары, паставіць кропкі над “і”, як фенікс з попелу, трымаць порах сухім, кітайская сцяна.

7. Утварыце ад дзеясловаў дзеепрыметнікі залежнага і незалежнага стану, а таксама адпаведныя дзеепрыслоўі. Абазначце суфіксы. (8 балаў)

Прынесці, абклеіць, прыдбаць, вызваляць, зжаць, змалоць, зазелянець, пазычыць.

8.Раскрыйце дужкі. (10 балаў)   1) мэбля з (дуб); 2) катэгорыі (род,лік,склон) назоўніка; 3) няма (цукар, настрой, хлеб, вецер, грошы); 4) даць (дачка, сястра, студэнтка, маці, Надзея); 5) мы ганарымся (Сібір, Нарач, наш/наша стараста, сваё імя).

9.Вызначце сказы, у якіх назіраецца няправільнае спалучэнне лічэбніка з назоўнікам. Запішыце правільнае спалучэнне. (4 балы)

1.Трое настаўніц выехала на нараду. 2.  Падводы ехалі па абодвух баках рэчкі. 3.  Катлаван капалі двое бульдозераў. 4.  Дзве трэціх поля засеяна ячменем.  5.  На беразе ракі стаяла чацвёра жанчын. 6.  Усе чацвёра хлопцаў скончылі васьмігодку сёлетняй вясной. 7. Падарожніцы спыніліся каля двух прыгожых бяроз. 8. Антось спыніўся ў двух кроках ад нас. 9.Пяцёра трактараў працавала ў полі.

10.Назавіце аўтара і твор , у якім гаворыцца пра каханне беларуса Івана Цярэшкі і дзяўчыны з Італіі Джуліі.(2 балы)

 

 

Даведкі

7 клас

                                                                         Варыянт 5

 

1. 1.Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя: завоблачны, навуковы, возера 2.Падоўжаныя зычныя: насенне, ламачча, імгненне, збожжа 3. Фрыкатыўны гук  [ г ] : глыбокі, імгненне 4. Аканне (яканне): вядро, мядовы, шчабятаць, ацанілі, вясновы 5. Прыстаўныя галосныя: імгненне, аржаны, ільдзіна 6. Наяўнасць гука  [ ў ] : траўка, лоўка 7.Асіміляцыя па мяккасці: светлы, зведала, снедала, Мацвей, адвезлі 8. Дзеканне, цеканне: білецёр, наладзілі, ільдзіна 9. Чаргаванне складоў ро//ры: крывава 10. Зацвярдзелыя гукі: завоблачны, шчабятаць, аржаны 11. Наяўнасць афрыкаты [ дз’]  : наладзілі, ільдзіна

2. Алегорыя – іншасказанне, дойлід – архітэктар, атэлье – майстэрня, кашнэ – мужчынскі шалік, імітацыя – падробка, іронія – скрытая насмешка, дырэктыва – пастанова, указ, рэзюмэ – падсумаванне, атрамант – чарніла, асадка – ручка для пісьма, батлейка – вандроўны лялечны тэатр, вершнік – коннік, зёлкі – лекавыя расліны, знічка – зорка, якая падае, мытня – таможня.

3. Чуць на све вушы; паехаць у млын; не прыехаць праз дождж (з прычыны дажджу); чытаць сам сабе; ісці ў грыбы (па грыбы – “на рынак”); відаць па ўсім; з нагоды сустрэчы; крычаць на ўвесь голас; гуляць па лесе; схадзіць па бацьку; жыць за два кіламетры ад горада.

4. У лесе, аб старасце (аб старасту), у агародзе, аб Рыгору, на лузе, аб Янку Купале, аб суддзі, на версе, аб старшыні, на кані, у парку, у Пецярбургу, аб Алегу, аб сыне, аб герою, на двары (на дварэ), на стозе, на паверсе, у лопуху, аб тварагу.

5. Аба-бегчы, аба-біць, аба-гнаць, аба-грэць; аб-агуліць, аб-араць; а-багаціць, а-бараніць, а-дабрэнне, а-дарыць; ада-гнаць, ада-рваць, ада-грэць, ада-зваць; ад-асобіць.

6. Абрасці мохам – адстаць ад жыцця, альфа і амега – сутнасць, самае галоўнае, нагаварыць бочку арыштантаў – нагаварыць многа абы-чаго, арыядніна ніць – сродак выйсця з цяжкага становішча, ахілесава пята – найбольш слабае месца, да трох не гавары – раздражняльны, гарачы, рашучы, паставіць кропкі над “і” – канчаткова высветліць, давесці да канца, як фенікс з попелу – неўміручасць, абнаўленне, адраджэнне, трымаць порах сухім – быць пільным, гатовым да рашучых дзеянняў, кітайская сцяна – неадольная перашкода.

7.  Прынесці – прынесены, прынёсшы. Абклеіць – абклеены, абклеіўшы. Прыдбаць – прыдбаны, прыдбаўшы. Вызваляць – вызвалены, вызваляючы. Зжаць – зжаты, зжаўшы. Змалоць – змолаты, змалоўшы. Зазелянець – зазелянелы, зазелянеўшы. Пазычыць – пазычаны, пазычыўшы.

8. 1)мэбля з дубу; 2)катэгорыі роду, ліку, склону назоўніка; 3)няма цукру, настрою, хлеба, ветру, грошай; 4)даць дачцэ, сястры, студэнтцы, маці, Надзеі; 5)мы ганарымся Сібір’ю, Нараччу, нашым старастам, нашай старастай, сваім імем, сваім іменем.

 9. Тры настаўніцы, па двух баках рэчкі, два бульдозеры, дзве трэція поля, чатыры жанчыны, каля дзвюх прыгожых бяроз, за два крокі ад нас, пяць трактараў.

10.В. Быкаў “Альпійская балада “.

 

 

7 клас

Варыянт 6

 

1. Вызначце чацвёртае лішняе з пункту гледжання фанетыкі. Адказ абгрунтуйце. (2 балы)

1. Імкнуцца, ільняны, іржавы, іскрыцца. 2. Газета, голуб, гамана, ганак. 3. Гераічны, веснавы, медаль, перон. 4. Зямля, ялінка, сямёра, сядзець.

2.Пакажыце, як у залежнасці ад падзелу на марфемы, мяняецца сэнс слоў горка, абрыць. Падбярыце па два аднакаранёвыя словы. (4 балы)

3.Перакладзіце на беларускую мову, вызначце род. (6 балаў)

Крыса, калоша, пачка, висок, гармонь, охапка, вилка, селедка, щука, гвоздика, блюдце, шиповник.

4.Ператварыце наступныя агульныя назоўнікі ва ўласныя. (5 балаў)

Вожык, дзяды, зорка, полымя, танк, раман, вясёлка, колас, домна, васількі.

5.Па апорных словах узнавіце прыказкі. ( 3 балы)

 

Каса – камень

Шыла – мяшок

Адмерай – адрэж

Пяро – тапор

Адклад – лад

Катацца - вазіць

 

 

 

  1. Пастаўце дзеясловы ў 2 асобе множнага ліку. (5 балаў)

Бежыце́, гледзіце́, б’яце́, п’яце́, пашляце́, жывяце́, жняце́, крычыце́, стаіце́, ідзяце́.

  1. Вызначце сінтаксічную ролю дзеясловаў у неазначалбнай форме. (7 балаў)

У мяне з’явілася жаданне паспрачацца з ім. Алёша паедзе ў горад вучыцца. Дапамагаць птушкам – наш абавязак. Прывычка чытаць мне прывіта з дзяцінства. Калгаснікі павезлі ў горад прадаваць садавіну. Вучні пайшлі паліваць кветкі. Вышываць мяне навучыла бабуля.

8. Падкрэсліце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі. (2,5 бала)

Бацькі і дзеці, шырокая дарога, падышоў да стала, хутка ўзяў, лес зялёны, вельмі радасны, кожны з нас, наша Бацькаўшчыны, вясна прыйшла, буду працаваць, дваццаць пяты, край стала, самы дужы.

9.Запоўніце табліцу. (6 балаў)

Герой твора

Назва твора

Жанр

Аўтар

1. Андрэй Камінскі

 

 

 

2. Данік Малец

 

 

 

3. Мірон і Віктар

 

 

 

4. Гусляр

 

 

 

5. Лаўрук

 

 

 

6. Тэкля, Ульянка

 

 

 

 

10.Запішыце  літаратуразнаўчыя   тэрміны , дадзеныя  ў вызначэнні (3 балы)

… - мастацкі   прыём характарыстыкі прадмета , з’явы   пры дапамозе супастаўлення іх  з іншымі.

… - сугучнасць канчаткаў   вершаваных  радкоў.

…- частка верша з пэўнай рыфмоўкай радкоў ,якая  рэгулярна паўтараецца  на працягу твора.

 

 

Даведкі

7 клас

Варыянт 6

 

  1. 1.Іскрыцца – няма прыстаўнога, ва ўсіх астатніх ёсць. 2.Ганак – выбухны ѓ , ва усіх астатніх г – фрыкатыўны. 3. Веснавы – е пераходзіць у я ў першым складзе перад націскам (яканне), ва ўсіх астатніх не пераходзіць. 4. Ялінка – я абазначае два гукі, ва ўсіх астатніх – адзін.
  2. Гор-к-а (гарысты, узгорак) Горк-а (гаркаваты, прагорклы) А-бры-ць (брыць, брытва) Аб-ры-ць (рыць, вырыты)
  3. Пацук (м.р.), галёш (м.р.), скронь (ж.р.), гармонік (м.р.), ахапак (м.р.), відэлец (м.р.), селядзец (м.р.), шчупак (м.р.), гваздзік (м.р.), сподак (м.р.), шыпшына (ж.р.)
  4. Часопіс “Вожык”, свята Дзяды, карова Зорка (газета “Зорка”), часопіс “Полымя”, паэт Танк (Максім Танк), хлопец Раман (дзядзька Раман), часопіс “Вясёлка”, Якуб Колас, бабуля Домна, апавяданне “Васількі”
  5. Найшла каса на камень. Шыла ў мяшку (у мяху) не схаваеш (не ўтоіш). Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Што напісана пяром, не высечаш (вырубіш) тапаром. Адклад не ідзе на лад. Любіш катацца – любі і саначкі вазіць.
  6. Бежыце́, гледзіце́, б’яце́, п’яце́, пашляце́, жывяце́, жняце́, крычыце́, стаіце́, ідзяце́.
  7. У мяне з’явілася жаданне паспрачацца з ім. Алёша паедзе ў горад вучыцца. Дапамагаць птушкам – наш абавязак. Прывычка чытаць мне прывіта з дзяцінства. Калгаснікі павезлі ў горад прадаваць садавіну. Вучні пайшлі паліваць кветкі. Вышываць мяне навучыла бабуля.

8. Бацькі і дзеці, шырокая дарога, падышоў да стала, хутка ўзяў, лес зялёны, вельмі радасны, кожны з нас, наша Бацькаўшчыны, вясна прыйшла, буду працаваць, дваццаць пяты, край стала, самы дужы.

  1.  

Герой твора

Назва твора

Жанр

Аўтар

Андрэй Камінскі

“Жуль Верн”

апавяданне

І. Навуменка

Данік Малец

“Сірочы хлеб”

аповесць

Я.Брыль

Мірон і Віктар

“Палескія рабінзоны”

аповесць

Я.Маўр

Гусляр

“Курган”

           паэма

Я.Купала

Лаўрук

“На Каляды к сыну”

апавяданне

З.Бядуля

Тэкля, Ульянка

“Незагойная рана”

апавяданне

В.Быкаў

 

 

 

 

 

10.Параўнанне ,  рыфма, страфа.

 

 

 

7 клас

Варыянт 7

 

1.Запішыце словы-прыклады гістарычных чаргаванняў наступных гукаў. (1 бАЛ

Гукі

Прыклады

[э] – [і]

 

[э] – [а]

 

[о] – [ы]

 

[э] – [о]

 

 

2. Уважліва прачытайце тэкст , запісаны вучнем 7 класа. Падкрэсліце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі. (0,5 бала)

Было гэта ў дзявятым класе. Міша на веласіпедзе вяртаўся з баравікоў. Поўны кош іх быў прывязанны на багажніку. Марс - Міша без яго ніколі не выходзіў у лес - бег то сбоку, то сзаду, то наперадзе, выбераючы дарогу аднаму яму вядомай сабачай логікай. Ён і даў знаць, што некага запыніў. Міша прыставіў веласіпед да альхі, перашоў цераз канал і пабег на голас.

Яны сядзелі адзін насупраць аднаго - невялічкі, месяцаў чатырох рыжы з белым каўнерыкам на шыі бабёр і Марс. Марс сядзеў на траве, шырока раставіўшы пярэднія лапы, спінай да канала, загароджваючы бабру дарогу да вады. ..

3.Падкрэсліце словы, утвораныя суфіксальным спосабам, у якіх ёсць прыстаўкі. (12 балаў)

Адгалосак, бацькаў, пераплётчык, асушальны, бескарысны, міжземны, добра, прадзед, упэўнена, зарэчны, настольнік, аднаўленне.

4. Запішыце, да якіх асоб можна звярнуцца прапанаванымі словамі. (1 бал)

Кума – ______; Свацця –   _______.

5.Падбярыце  аднаслоўныя  сінонімы да наступных вядомых фразеалагізмаў. (3 балы)

1. Вадой не разальеш – _____. 2. Лісам падшытыя – _____. 3. Блёкату аб’еліся – ___. 4. Біць лынды – ____. 5. Цюцелька ў цюцельку – ______. 6. У свіныя галасы  –  _____.

6.Запішыце лексіка-граматычныя разрады слоў з двума-трыма прыкладамі, якія выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускай мове для выражэння прыналежнасці. (1 бал)

7.Прапанаваныя словазлучэнні замяніце сінанімічнымі. (0,5 бала)

Поле аўса - ______; песня шпака-_______; імяніны сына-______; размова па тэлефоне-______; гладзь ракі-______; подзвіг Алеся-____.

8.Падкрэсліце вылучаныя словы як члены сказа і запішыце ў пустыя клеткі табліцы, як называюцца гэтыя члены сказа. (1 бал)

1.Што гэта было.

 

2.Хлопцаў папрасілі перайсці ў другі пакой.

 

3.Быць самім сабой, адшукваць у глыбіні сваёй самога сябе - вось жыццёвая задача чалавека.

 

4.Вось бы і мне стаць знакамітым!

 

5.Андрэй урачыста даў слова працаваць над сабой, быць сябрам у простым сэнсе  слова.

 

 

9.Запішыце назву твора, імя і прозвішча аўтара, імя героя, якому належаць словы. (3 балы)

Ты збялеў,ты дрыжыш ,слаўны  княжа – ўладар!

Госці хмурны ,а дворня зямела…

10.Назавіце трэцяга лішняга : Данік Малец .,дзед Мікіта ,Кірыла Бомзель(1 бал)

 

 

 

Даведкі

7 клас

Варыянт 7

1.

Гукі

Прыклады

[е]– [і]

 -      Кветка - квітнець, светлы - світаць,

[е] - [а]

   Лезці - лазіць,

[о] -[ы]

   Кроў - крывавы, блохі - блыха,

[е] - [о]

   Везці - вёз.

 2.Было гэта ў дзявятым класе. Міша на веласіпедзе вяртаўся з баравікоў. Поўны кош іх быў прывязаны на багажніку. Марс - Міша без яго ніколі не выходзіў у лес - бег то збоку, то ззаду, то наперадзе, выбіраючы дарогу аднаму яму вядомай сабачай логікай. Ён і даў знаць, што некага запыніў. Міша прыставіў веласіпед да альхі, перайшоў цераз канал і пабег на голас.

Яны сядзелі адзін насупраць аднаго - невялічкі, месяцаў чатырох рыжы з белым каўнерыкам на шыі бабёр і Марс. Марс сядзеў на траве, шырока расставіўшы пярэднія лапы, спінай да канала, загароджваючы бабру дарогу да вады… 

3. Адгалосак, бацькаў, пераплётчык, асушальны, бескарысны, міжземны, добра, прадзед, упэўнена, зарэчны, настольнік,аднаўленне.

4.Кума – да хроснай маці варот бацькоў хрэсніка або хрэсніцы, а таксама хроснага бацькі да хроснай маці. Свацця - 1) зварот бацькоў жонкі да маці мужа або мужавых бацькоў да маці жонкі. 2) зварот да жанчыны, якая сватала нявесту жаніху ці жаніха нявесце.

5.Вадой не разальеш – дружныя, неразлучныя.Лісам падшытыя – хітрыя.Блёкату аб’еліся – ашалелі;Біць лынды – гультаяваць; бяздзейнічаць.Цюцелька ў цюцельку – дакладна.У свіныя галасы – позна.

6.

Лексіка -граматычныя разрады слоў

Прыклады

 

Прыналежныя               прыметнікі

Мара таўвеласіпед, зайцаў след, казінае        малако, сыноўняя ўдзячнасць,   дзіцячыя   галасы, цялячы хлеў, вучнёўскі сшытак, свіны піск.

Прыналежныя займеннікі

Наш клас, свайго народа, яго кнігі, твае мары, іх дзеці.

Назоўнікі

Паліто Наташы, грэбень пеўня, хатка бабра, усмешка бабулі.

 

7.Аўсянае поле,шпачыная песня,сынавы імяніны,тэлефонная размова,рачная гладзьАлесеў подзвіг,

 8.

1. Што гэта было.

Выказнік

2. Хлопцаў папрасілі перайсці ў другі пакой.

Дапаўненне

3. Быць самім сабой, адшукваць у глыбіні сваёй самога сябе - вось жыццёвая задача чалавека.

Дзейнік

4. Вось бы і мне стаць знакамітым!

Выказнік

5. Андрэй урачыста даў слова працаваць над сабой, быць сябрам у простым сэнсе  слова.

Азначэнне

 

9.Паэма “Курган”,Янка Купала,Гусляр.

10.Кірыла Бомзель.

 

 

 

7 клас

Варыянт 8

 

  1. Пастаўце націскі ў словах. (5балаў )

 Гліняны, фурман, бульбяны, засцежка, кухар, навіна, мезенец, шкляны, кулінарыя, абутнік. 

2. Закончыце ўстойлівае параўнанне. Напрыклад, сядзіць як мыш  (3балы) 

Сыкае як

 

Рабы як

 

Чырвоныяк

 

Задзірлівы як

 

Звяглівы як

 

Глухі як

 

 

3. Устанавіце адпаведнасць паміж назвамі прадметаў і іх прызначэннем. (3балы)

а) жорны

1)1) ручное прадзенне;

б) б) прасніца

2) 2)ручное тканне;

в) в )калаўрот

3) 3)падвешванне кудзелі пры прадзенні;

г) г) кросны

4) 4) заквашванне капусты;

д)кубёлак (кубел)

5) 5)пераціранне зерня на муку;

е)кадка

6) 6)захаванне прадуктаў і рэчаў.

 

4.Вызначце і запішыце беларускія словаформы, прадстаўленыя ў фанетычнай транскрыпцыі.(3балы)

[м’іл’й’арт], [рашчап’іц’], [адй’утанцк’і],  [шп’ій’анаш],  [ц’в’эрц’], [с’ц’эшка].

5. Назоўнікі бяроза, дрыгва, крапіва, колас  маюць аднакаранёвыя ўласныя адпаведнікі. Складзіце сказы з гэтымі ўласнымі назоўнікамі.(4балы)

6. У канчатках дзеясловаў 2 асобы множнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу устаўце прапушчаны літары а, я, е. ( 5балаў)

Бер _ це, вез _ це, вяж _це, ідз _ це, каж _ це, нес _ це, піш _це, се _ це, спыня _ це, чыта _ це.

7. Ад дзеясловаў утварыце дзеепрыметнікі. (4балы)

     1) размясціць;                                   2) абмежаваць;

     3) адкрыць;                                       4) раскідаць;

     5) прадставіць;                                 6) прылягаць;

     7) асушыць;                                      8) занесці.

8.Устаўце патрэбнае слова: паэма- вялікі … твор, у якім расказваецц пра важныя падзеі народнага жыцця, выяўляюцца глыбокія перажыванні аўтара і яго герояў.  (1бал)

9 .Назавіце падзею ў паэме Я. Купалы “Курган” , на падставе якой :

Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб

Дворня князева  ў хорам багаты …    

10. З якіх вывучаных вамі твораў узяты наступныя радкі (назавіце аўтара і твор). (3балы)

1.  Песня рвецца і ліецца

На  раздольны вольны свет,

Але хто яе пачуе ?

Можа, толькі сам паэт .

  1.  Пад казачным дубам над Нёманам сінім

Хлапец прызнаваўся ў каханні дзяўчыне.

  1.  Урокі геаграфіі былі святам. Але той, хто дае найвялікшую радасць, можа прынесці і самае вялікае гора. Я любіў Антона Антонавіча, для мяне ён быў незвычайным чалавекам. Я ставіў яго вышэй за ўсіх астатніх настаўнікаў, а да ўрокаў геаграфіі рыхтаваўся, як да ўрачыстасці.

 

 

 

Даведкі

7 клас

Варыянт 8

 

1. Гліняны, фурман, бульбяны, засцежка, кухар, навіна, мезенец, шкляны, кулінарыя, абутнік.

2.

Сыкае як

гусак

Рабы як

Цяцера

Чырвоны як

Буряк

Задзірлівы як

Певень

Звяглівы як

Сабака

Глухі як

Цецярук

 

3. а) 5;  б) 3; в) 1; г) 2; д) 6; е) 4.

4. Мільярд, расшчапіць, ад’ютанцкі, шпіянаж, цвердзь, сцежка.

5.   1.Прыйшлі на Бярозу лавіць рыбу.

2. Аповесць “Дрыгва”  напісана Якубам Коласам.

3. Крапіва – вядомы беларускі байкапісец.

4. Колас – класік беларускай літаратуры.

6.Бераце, везяце, вяжаце, ідзяце, кажаце, несяце, пішаце, сееце, спыняеце, чытаеце.

7.1) размясціць – размешчаны;                         2) абмежаваць – абмежаваны;

3) адкрыць – адкрыты;                                              4) раскідаць – раскіданы;

5) прадставіць – прадстаўлены;                               6) прылягаць – прылеглы;

7) асушыць – асушаны;                                             8) занесці – занесены

8. вершаваны. 

9. Вяселле княжны.

10. 1. Максім Багдановіч “Маёвая песня “.

2. Данута Бічэль “Роднае слова”.

3. Іван Навуменка “Жуль Верн”.

 

 

 

7 клас

Варыянт 9

 

1.Запісаць назву.(5 балаў)

1.Найменшай граматычнай моўнай адзінкі, якая выражае пэўнае значэнне_______.2.Марфемы - агульныя часткі роднасных слоў_____3.Часткі слова, якое выражае яго індывідуальнае лексічнае значэнне_____4.Марфемы, якая звычайна знаходзіцца ў слове пасля канчатка ці формаўтваральнага суфікса______5.Марфемы, якая ніколі не сустракаецца ў нязменных формах_____  6.Злучальнага элемента, які звычайна размешчаны паміж каранямі ў складаных словах_____

 2.Указаць колькасць гукаў у прапанаваных сказах(7 балаў)

                            Сказ

Гук

Колькасць

1)Каласок да каласка - і зараз жа снапоў сцірта.

[с]

 

2)Горш, калі баішся : і ліха ж не мінеш, і надрыжышся.

[ш]

 

3)Без галавы, што без рук.

[а]

 

4)Не адцягнеш, як ката ад мышы.

[т]

 

5)Людзі і сякерай голяцца, а мы і брытвай не ўмеем.

[j]

 

6)Калі дзед - ёсцьб і абед, няма дзеда - няма і абеда.

[д]

 

7)Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш.

[с]

 

3.Падкрэсліць словы, якія ўтвораны складана-суфіксальным спосабам.(6 балаў)

Металарэжучы, двухрадкоўе, філфак, малаверагодны, чатырохпавярховы, абібок, школа-інтэрнат, фотаапарат, пяцітонны, жалезабетонны, трохмільённы, своеасаблівасць, бульбакапалка.

4.Падабраць прыметнікі да назоўнікаў. Утварыць словазлучэнні.(6 балаў)

______подпіс,________журы,_______шымпанзэ, ______гусь,______боль, ______Нарач, _____філе,______канфеці , ____тарнада,____салямі, ______герань,________Антарыа.

5.Запісаць усе магчымыя спалучэнні слоў першага і другога слупкоў.(5балаў)

Два                               студэнты    

дзве                              хворы

двое                              бусляня

абодва                          мы

абедзве                        рукавіца

 6.Падкрэсліць няправільна сканструяваныя словазлучэнні, выправіць іх.(4балы)

Камяністая дарога, квактанне жаб,  дажджлівы плашч, цікаўны твор, драпежныя птушкі, дыялектычны атлас, несуцяшальныя словы, яблычны сад, прыгодніцкі раман, пясочны бераг, ягадная паляна, дзейны сродак, балотная мясцовасць.

7.Вызначыць сінтаксічную ролю неазначальнай формы дзеяслова ў сказах.(5балаў)

1.Няхай паслужыць мне здароўе, як пілігрыму кій дарожны. 2.Камандзір перадаў загад спыніцца. 3.Трымаць сябе ў руках заўсёды нялёгка . 4. Брат летам паедзе паступаць у палітэхнічную акадэмію. 5.Лясныя рэкі вучылі плаваць, а лес карміў нас, сушыў анучы.

8.Запоўніць табліцу.(5,5 бала)

Бежавы -

светла-карычневы

Пурпуровы -

густа -…

 

ярка-чырвоны

ружовы -

          …  -  чырвоны

 

бліскуча-жоўты

карычневы -

              …- жоўты

рыжы -

                … - жоўты

 

жоўта - чырвоны

хакі -

шаравата -             …     -зеленаваты

электрык -

ярка  -             … з адмысловым шэрым адценнем

кармазынавы -

 

9.Прадоўжыце выказванні :

1. Апавяданне фантастычнага або бытавога зместу з шырокім выкарыстаннем вымыслу - гэта … .  2.Паказ жыццёвых з’яў  або  чалавека  ў камічным , смешным выглядзе ; нязлосны , добразычлівы смех называецца … 3.Перанясенне ўласцівасцей  адной  з’явы на іншую, чым-небудзь падобную да яе – гэта … .

10. Устаўце прапушчаныя  словы ,запішыце назвы вершаў  і аўтараў (6 балаў)

Ніколі не ехаць                         Здароў,… ,звонкі вечар !

…     маладому                             Здароў, …, мяккі снег !

Да блізкага  гаю,                         Не даюць … думаць зыкі ,

Да ……  дому.                           Што ляцяць,…, звіняць.

 

 

 

 Даведкі

7 клас

Варыянт 9

 

1. 1.Марфема 2.Корань 3.Аснова 4.Постфікс 5.Канчатак 6.Інтэрфікс(злучальная галосная)

2.

                            Сказ

Гук

Колькасць

1)Каласок да каласка - і зараз жа снапоў сцірта.

[с]

3

2)Горш, калі баішся : і ліха ж не мінеш, і надрыжышся.

[ш]

3

3)Без галавы, што без рук.

[а]

3

4)Не адцягнеш, як ката ад мышы.

[т]

1

5)Людзі і сякерай голяцца, а мы і брытвай не ўмеем.

[j]

5

6)Калі дзед - ёсцьб і абед, няма дзеда - няма і абеда.

[д]

2

7)Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш.

[с]

3

 

3. Металарэжучы, двухрадкоўе, чатырохпавярховы, пяцітонны, бульбакапалка, трохмільённы.

4.Прыгожы подпіс,міжнароднае журы,вялікі шымпанзэ,шэрая гусь,пякучы боль, глыбокая Нарач, рыбнае філе, рознакаляровае канфеці, моцны тарнада, свежая салямі, пахучая герань, шырокае Антарыо.

5.Два (студэнты, хворыя, бусляняты).Дзве (рукавіцы).Двое (студэнтаў, хворых, буслянят, мы, сутак).Абодва (студэнты,хворыя,бусляняты, мы).Абедзве (мы, рукавіцы).

6.Квактанне жаб - кваканне жаб,  дажджлівы плашч - дажджавы плашч, цікаўны твор – цікавы твор,  дыялектычны атлас- дыялектны атлас,  яблычны сад - яблыневы сад, пясочны бераг - пясчаны бераг, дзейны сродак - дзейсны сродак,  балотная мясцовасць – балоцістая мясцовасць.

7. 1. Выказнік. 2. Азначэнне. 3. Дзейнік. 4. Акалічнасць. 5. Дапаўненне.

8.

Бежавы

Светла-карычневы

Пурпуровы

густа-чырвоны

Румяны

ярка-чырвоны

Ружовы

светла-чырвоны

Залаты

бліскуча-жоўты

Карычневы

буравата-жоўты

Рыжы

чырвона-жоўты

Аранжавы

жоўта- чырвоны

Хакі

шаравата-карычнева-зеленаваты

Электрык

ярка-сіні з адмысловым шэрым адценнем

Кармазынавы

Малінавы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

9. 1.Казка. 2.Гумар.3. Метафара .

10. Хлапцу,роднага. Мікола  Сурначоў “ У стоптаным жыце”.

Марозны ,скрыпучы.М. Багдановіч  “ Зімой “. Мне ,дрыжаць.” Па-над белым пухам вішняў… “  М.Багдановіч .                      

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.