Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

беларуская мова і літаратура 8-11 класы

Дата: 16 ноября 2016 в 20:32, Обновлено 16 ноября 2016 в 21:15
Автор: Хрол С. Н.

8 клас

Заданне 1

 

1.Вызначце, якія словы перададзены фанетычнай транскрыпцыяй. (6 балаў)

[шчэпка], [с`эрв`ic], [ан`эгдот], [падв`эс`ц`і], [ношка], [п`ац`].

2.Запішыце, як называюцца самастойныя раздзелы фанетыкі і што яны вывучаюць. (6балаў)

3.Дапоўніце сінанімічныя рады. (8 балаў)

1) хутка, …;                       3) барацьба, …;

2) сум, …;                          4) моцны, …

4.Растлумачце правапіс арфаграм у словах: апавяданне, радзіма, бязрадасная. (3балы)

5.Запішыце словазлучэнні з назоўнікамі, што ў дужках. (4,5 бала)

1) жыць у (горад, вёска, Брэст); 2) бегчы па (лес, сцежка, бераг); 3) ганарыцца (край, вучань, герой)

6.Аб чым вядзецца размова ў наступных выразах? (5балаў)

Кароль грыбоў; нябесны дзіўны мост; уладар пушчы; баравая варажбітка; агнявая вужака.

7.Укажыце род назоўнікаў: плакса, таксі, інтэрв’ю, Токіа, Місісіпі. (5 балаў)

8.Выпраўце моўныя недакладнасці ў сказах. (3 балы)

  1. Хлопцы часта жартавалі над Сяргеем.
  2. У газеце з’явілася паведамленне аб свабодных вакансіях.
  3. Задача, пастаўленая намі ў юнацтве, нарэшце дасягнута.

9.Вызначце жанр твора. (4 балы)

  1. Насцечка”. 2.“Дзяльба кабанчыка”.3. “Сірочы хлеб”. 4. “Вечар”.

10.Якія эпічныя жанры вы ведаеце? Прывядзіце па 1 прыкладу на кожны. (1прыклад – 1 бал)

 

 

8 клас

Даведкі

Варыянт 1

1.1) [шчэпка] – шчэпка і счэпка;

  1. [с`эрв`ic] – сервіз;
  2. [ан`эгдот] – анекдот;
  3. [падв`эс`ц`і] - падвезці і падвесці;
  4. [ношка] – ножка і ношка
  5. [п`ац`] – пяць.

2.1) Акцэнталогія – навука аб націску.

2) Інталогія – навука аб інтанацыі.

3. а) хутка, імкліва, шпарка;

б) сум, смутак, туга;

в) барацьба, змаганне;

г) моцны, дужы, крэпкі.

4.АпавЯдаННе (яканне, падаўжэнне зычных), раДЗіма (пераход д-дз), бяЗрадасная (правапіс прыставак раз).

5.1) жыць у горадзе, у вёсцы, у Брэсце; 2) бегчы па лесе, сцежцы, беразе; 3) ганарыцца краем, вучнем, героем.

6.Кароль грыбоў - баравік; нябесны дзіўны мост - вясёлка; уладар пушчы - зубр; баравая варажбітка - зязюля; агнявая вужака - маланка.

7.Плакса – агульны род; таксі – ніякі род; інтэрв’ю – ніякі род; Токіа – мужчынскі род; Місісіпі – жаночы род.

8.1. Хлопцы часта жартавалі з Сяргея. 2. У газеце з’явілася паведамленне аб вакансіях. 3. Мэта, пастаўленая намі ў юнацтве, нарэшце дасягнута.

9.1.  “Насцечка” - аповесць.

2. Дзяльба кабанчыка” - апавяданне.

3.  “Сірочы хлеб” - аповесць.

4. “Вечар” – п’еса.

10. Казка - “Лёгкі хлеб”; апавяданне - “Страта”; нарыс - “Зямля пад белымі крыламі”;

аповесць     – “Сірочы хлеб”; раман – “На ростанях”.

 

9 клас

Варыянт 1

 

1.Дадзеныя ў транскрыпцыі словы запішыце адпаведна з нормамі правапісу. (6 балаў)

[Апхоччык] ____, [аткрыты] ___ ,    [жжац’] ____, [ражжыцца] ___ , [узл’ац’эц’]_____, [л’уцк’і] ____, [п’ашчаны]____,  [на клаццы] ___ , [проз’ба] ____,[б’ашшумны]____.

2.Якімі слоўнікамі трэба карыстацца, каб адказаць на наступныя пытанні. (3 балы)

Якія значэнні маюць словы металічны, перанесці;якое паходжанне слоў бульба, сшытак;

як правільна паставіць націск у словах камедыйны, мезенец;як правільна вызначыць марфемны склад слова; падабраць сінонімы да слоў руплівы, дарога;высветліць, што абазначаюць выразы збыць з рук, язык свярбіць;

3.Зрабіце марфемны і словаўтваральны разбор слоў: пагорак, падпісваючы, украдзены. (6 балаў)

4.Колькі часцін мовы запісана? Адказ абгрунтуйце. (4 балы)

Каралі, каса, свая, сталы, капаць.

5.Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Укажыце стыль тэксту. (8 балаў)

Палессе. В..лізарны в..лічна-дзівосны і та..мнічы край у самым цэнтр.. Еўропы. На сотні кіламетраў распа.церліся тут глухі.. л..сы багністыя балоты. Гэты край заўсёды быў зага..кай уяўляўся закінутым н..адкрытым н..спасцігнутым светам які ўжо ў часы с..рэдн..вечча вабіў да с..бе чужаземцаў. Амаль на тыс..чу кіл..метраў цягнецца тут Прып..ць галоўная рака Палес..я. Багністыя ўлон..і н..злічонае мно..тва рэк рэчак і ручаёў утвараюць унікальнае прыроднае асярод..е роўнага якому бадай н..ма. Гамоняць векавыя пушчы у пышнай з..л..ніне-квец..ні лугі пералескі і сярод іх старажытны.. пас..лішчы.

6.Выпішыце з тэксту прыклады (па 3) словазлучэнняў з рознымі спосабамі падпарадкавальнай сувязі. ( 9 балаў)

7.Падкрэсліце ў сказах граматычныя асновы і вызначце тып аднасастаўных сказаў. (4балы)

На сэрцы радасці няма. Не шукаючы, не знойдзеш. Да сасновай сцяны плячом прыхілюся. Месца для начлегу выбралі надзвычай добрае.

8.Суаднясіце аўтара і напісаны ім твор: ( 5балаў)

1.Аляксей Дудараў                            А. “Несцерка”

2. Рыгор Барадулін                            Б. “Дзяльба кабанчыка”

3. Віктар Карамазаў                           В. “Вечар”

4. Віталь Вольскі                                Г. “Ганарысты Парсюк”

5. Кандрат Крапіва                             Д. “Трэба дома бываць часцей”

9. Знайдзіце лішні элемент у пераліку і растлумачце свой выбар. ( 4балы)

Экспазіцыя, развязка, раманс, завязка, кульмінацыя.

10.Назавіце герояў аповесці В.Быкава “Жураўліны крык”( імя і прозвішча) (6 балаў)

 

 

 

Даведкі

9 клас

Варыянт 1

 

1.Абходчык, адкрыты, зжаць, разжыцца, узляцець, людскі, пясчаны, на кладцы, просьба, бясшумны.

2. 1) тлумачальны слоўнік беларускай мовы; 2) этымалагічны; 3) слоўнік націску, арфаграфічны;

4)  марфемны; 5) слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў; 6)фразеалагічны.

3.

слова

прыстаўка

Корань

суфікс

канчатак

пагорак

па-

-гор-

-ак

(нулявы)

падпісваючы

пад-

-піс-

-ва-,- ючы

-

украдзены

У

Крадз

ен

ы

 

Пагорак–гара ( прыставачна-суфіксальны спосаб утварэння)

Падпісваючы – дпісваць (суфіксальны спосаб утварэння)

Украдзены – украсці (суфіксальны спосаб утварэння)

4. 8 часцін мовы: 1) каралі – назоўнік;  2) каралі – дзеяслоў;  3) ка’са – каса’ – назоўнікі-амографы;

4) свая – займеннік;   5) свая – назоўнік; 6) сталы – прыметнік; 7) сталы – назоўнік; 8) капаць –

дзеясловы з розным значэннем  (змяняецца націск)

5. Палессе. Велізарны, велічна-дзівосны і таямнічы край у самым цэнтры Еўропы. На сотні кіламетраў распасцерліся тут глухія лясы,багністыя балоты. Гэты край заўсёды быў загадкай, уяўляўся закінутым, неадкрытым, неспасцігнутым светам, які ўжо ў часы сярэднявечча вабіў да сябе чужаземцаў. Амаль на тысячу кіламетраў цягнецца тут Прыпяць галоўная рака Палесся. Багністыя ўлонні, незлічонае мноства рэк, рэчак і ручаёў утвараюць унікальнае прыроднае асяроддзе, роўнага якому, бадай, няма. Гамоняць векавыя пушчы, у пышнай зеляніне-квецені лугі, пералескі, і сярод іх старажытныя паселішчы.

6. Дапасаванне: таямнічы край, глухія лясы, галоўная рака, прыроднае асяроддзе, векавыя пушчы і г.д.

Кіраванне: вабіў чужаземцаў, вабіў да сябе, утвараюць асяроддзе, распасцерліся на сотні  кіламетраў, быў загадкай і г.д.

Прымыканне: распасцерліся тут, ужо вабіў, цягнецца тут, заўсёды быў.

7.На сэрцы радасці няма – безасабовы. Не шукаючы, не знойдзеш – абагульнена-асабовы. Да сасновай сцяны плячом прыхілюся – пэўна-асабовы. Месца для начлегу выбралі надзвычай добрае – няпэўна-асабовы.

8.1.– В, 2 – Д, 3 – Б, 4 – А, 5 – Г.

9.Раманс – невялікі лірычны верш напеўнага характару пра каханне

10.Рыгор Карпенка, Барыс Фішар, Іван Пшанічны, Віцька Свіст, Васіль Глечык, Алік Аўсееў.

 

 

 

9 клас

Варыянт 2

 

1.Падкрэсліце словы (спалучэнні слоў), напісанне якіх адпавядае сучасным арфаграфічным нормам. Запішыце, у якім годзе быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. (4 балы)

Сямнаццаць, газпрам, лідар, сторублёвы, ва ўніверсітэце, трыа, дэзінфекцыя, кантрастны, саўна, экземпляр.

2. Суаднясіце фразеалагізмы і іх адпаведнікі. (6 балаў)

  1. Бібікі біць                                         А. Драмаць
  2. Абое рабое                                        Б. Даўно
  3. Павесіць нос                                     В. Малы
  4. Табаку важыць                                  Г. Гультаяваць
  5. За дзедам шведам                              Д. Засумаваць
  6. Кату па пяту                                      Е. Аднолькавыя

3. Запішыце па – беларуску. (5 балаў)

Золотая медаль, болеть гриппом, брат выше сестры, красивый камешек, большой тополь, белый гусь, маленький клёст, ходить за ягодами ,топить печку, похож на сестру.

4.Аднавіце словаўтваральныя ланцужкі, вызначце спосаб утварэння выдзеленых слоў. Зрабіце марфемны аналіз усіх слоў. (5 балаў)

Вада___ вадзяністасць   (спосаб утварэння Мароз            ___            маразілка (спосаб утварэння)

5.Дапішыце прапушчаныя канцавыя зычныя назоўнікаў і прыметнікаў. (5 балаў)

Ткаць з ільн__ , сядзець на падло___ , высок___ насып, зялён__ чарніла, выняць з кішэн__ , беларуск___ ВНУ, чарняв__ аташэ, сабака на ланцу__ , сумаваць па кефір __

6.Графічна падкрэсліце, якім членам сказа з’яўляюцца ведзеленыя словы. (5 балаў)

Сотні тысяч зорак пераспелых сыплюцца на мокрыя імхі.

На прамовы ён мастак.

Дарога – шэрая бясконцая нітка з вузламі памяці.

Творы Кузьмы Чорнага вучаць нас жыць і любіць сваю Радзіму.

Хлопцы з’елі хлеба з салам і ўзяліся за працу.

7. Зрабіце сінтаксічны разбор сказа (графічна разбярыце па членах сказа, дайце агульную характарыстыку ўсяму сказу, складзіце схему сказа). (5 балаў)

У нядзелю бацька з дачкой пайшлі на каток, а праз гадзіну да іх падышла і маці з сынам.

8. Вызначце лішняе слова, абгрунтуйце сваю думку. (2 балы)

Загадка, прыказка, метафара, казка, легенда

 

9.Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы (5 балаў)

Пісьменнік

Месца нараджэння

 

Фальварак Вязынка

 

Вёска Акінчыцы

М.Багдановіч

 

У.Караткевіч

 

 

Вёска Бычкі

 

10. У першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства і друку. А калі і ў якім горадзе ўпершыню адбылося гэтае свята? (4 балы)

 

 

 

Даведкі

9 клас

Варыянт  2

 

1.Сямнаццаць, газпрам, лідар, сторублёвы, ва ўніверсітэце, трыа, дэзінфекцыя, кантрастны,   саўна, экземпляр.

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” быў прыняты ў

  1. зе.
    1. – Г, 2 – Е, 3 – Д, 4 – А, 5 – Б, 6 – В.

3.Залаты медаль, хварэць на грып, брат вышэйшы за сястру, прыгожы каменьчык, вялікая таполя, белая гусь, маленькі крыжадзюб, хадзіць у ягады, паліць у печы, падобны да сястры. 

4.

Вад-а        вадз-ян-ы         вадз-ян-іст-ы         вадз-ян-іст-асць (суфіксальны).

Мароз – мароз –і-ць – мараз- і-лк-а (суфіксальны)

 

 

5.Ткаць з ільну , сядзець на падлозе , высокі насып, зялёнае чарніла, выняць з кішэні, беларуская ВНУ, чарнявы аташэ, сабака на ланцугу , сумаваць па кефіры .

6.Сотні тысяч зорак(дзейнік) пераспелых сыплюцца на мокрыя імхі. На прамовы ён мастак (выказнік).Дарога – шэрая бясконцая нітка з вузламі памяці (азначэнне).Творы Кузьмы Чорнага вучаць нас жыць і любіць(дапаўненне)сваю Радзіму.Хлопцы з’елі хлеба з салам (дапаўненне) і ўзяліся за працу.

7.У нядзелю(акалічнасць) бацька з дачкой(дзейнік) пайшлі(выказнік) на каток (акалічнасць), а праз гадзіну (акалічнасць) да іх (дапаўненне) падышла(выказнік) і маці (дзейнік) з сынам (дапаўненне).

Складаназлучаны сказ.  [], а [].

8.Метафара – паэтычны троп, перанос уласцівасцей адной з’явы на другую.

9.

Пісьменнік

Месца нараджэння

Янка Купала

фальварак Вязынка

Якуб Колас

вёска Акінчыцы

М.  Багдановіч

г. Мінск

У. Караткевіч

г. Орша

Васіль Быкаў

вёска Бычкі

 

10. У  1994 год - горад Полацк.

 

10 клас

Варыянт 1

 

1. Адкажыце на пытанні (5 балаў).  1. Якой літары пастаўлены помнік у Полацку? 2. Які гук у беларускай мове заўсёды мяккі?   3. Які слоўнік дапамагае вызначыць лексічнае значэнне слова? 4. Да якой часціны мовы адносяцца словы дзякуй, калі ласка, ура, ой, ого?

2.Запішыце па-беларуску назвы дзён тыдня. Знайдзіце сярод іх матываваныя і патлумачце, якая прымета пакладзена ў іх аснову.(9 балаў)

3.У фанетычнай транскрыпцыі пакажыце, якім чынам вымаўляюцца падкрэсленыя групы зычных у беларускай мове . (5 балаў) Узор: карытца – [цц ] 1) Пытаешся ; 2) езджу; 3) на лодачцы; 4) сшытак; 5) лозунг; 6) парыжскі; 7) лётчык ; 8) грамадства; 9) грузчык ;10) на дошцы

4.Запішыце сказ, расстаўце знакі прыпынку, пабудуйце схему.  (3 балы) Завод я наш люблю сказаў Пятро і працаваць буду заўсёды сумленна і шчыра.

5.Адзначце толькі тыя словы, якія пішуцца з вялікай літары. (1 слова – 1 бал) а)Садружнасць (Н,н)езалежных (Дз, дз)яржаў; б) (П,п)анямонне; в) (Д,д)экан факультэта; г) (А,а)кадэмік Іваноў; д) (П,п)алярная зорка

6. Устанавіце адпаведнасць паміж марфемным складам і словамі, якія яму адпавядаюць.  (4 балы)

а) Корань – суфікс                                                          1)казуля

б) Прыстаўка – корань- суфікс-канчатак                   2) надыхацца

в) Корань – суфікс-канчатак                                         3) адгараваць

г) Прыстаўка-корань-суфікс-постфікс                         4) бягом

                                                                                               5) абутак

7. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Вызначце сінтаксічны тып складанага сказа. (5 балаў)

Старайся але вядома не кату

Сказаць адзіна верныя словы

Замест О Божа ды будзьце вы клятыя

Сказаць О Божа ды ўстаньце здаровы. (У.Караткевіч)

8. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх паэтаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Абгрунтуйце свой выбар. ( 2 балы)

Льецца Нёман паміж гораў,

Поўны сілы і красы,

У далёкія прасторы

Гоніць воду праз лясы.

Гэй ты, Нёман, наша рэчка!

Поіш ты і корміш нас,

Бедну чайку, чалавека

Ты з сабой насіў не раз.                   Янка Купала, Цётка, Якуб Колас, Максім Багдановіч

9. Творы якіх беларускіх пісьменнікаў прысвечаны маці (або ў якіх раскрываецца вобраз маці)? ( 1 твор  і яго аўтар – 0,5 бала)

10. Выпішыце прозвішчы пісьменнікаў 20 стагоддзя. Кожнае прозвішча – 0,5 бала

Тураўскі, Барадулін, Броўка, Багушэвіч, Скарына, Мележ,Крапіва, Каліноўскі, Куляшоў, Лынькоў, Панчанка, Чорны

 

 

 

Даведкі

  1.  

Варыянт 1

 

1. 1) ў; 2)[й] ;3) Тлумачальны; 4)Выклічнік.

2. Панядзелак - пасля нядзелі , аўторак - дзень тыдня паміж панядзелкам і серадой (яго назва ад слова вторы — «другі») , серада – сярэдзіна тыдня,чацвер – чацвёрты дзень, пятніца – пяты дзень, субота, нядзеля - дзень тыдня паміж суботай і панядзелкам. У хрысціянскіх краінах гэты дзень — святы, дзень Бога, дзень для святой імшы і адпачынку. Адсюль  назва : не дзелаць, не рабіць.

3. 1)[ cc ] ; 2) [ждж ]; 3) [цц ]; 4) [шш ]; 5) [нх ]; 6) [шск ]; 7) [чч ]; 8) [цтв ]; 9) [шч ]; 10) [сц ]

4. “Завод я наш люблю,-сказаў Пятро, - і працаваць буду заўсёды сумленна і шчыра”.

5. а,б, д

6. А4 (бяг-ом), Б5 (а-бут-ак - ), В1 (каз-ул-я), Г2 (на-дых-а-ц-ца)

7. Старайся (але, вядома, не кату)

    Сказаць адзіна верныя словы:

    Замест:”О Божа, ды будзьце вы клятыя!”

    Сказаць:”О Божа, ды ўстаньце здаровы!”

Тып сказа: Складаны бяззлучнікавы сказ.

8. Аўтарам верша “Нёман” з’яўляецца Якуб Колас. Нёман – рака, з якой цесна звязаны жыццёвы шлях Я.Коласа.

9. 1. З. Бядуля “На Каляды к сыну”. 2. В.Быкаў “Незагойная рана”. 3.Я.Брыль “Сірочы хлеб”. 4. В Быкаў “Знак бяды”5.  Ніл Гілевіч “Рукі маці”…

10. Усе, акрамя Тураўскага,Багушэвіча, Скарыны і Каліноўскага

 

 

 

 

 10 клас

Варыянт 2

 

Заданне 1. Якія гукі абазначаюць падкрэсленыя літары? Запішыце гукі ў квадратныя дужкі. (4 балы )

1) каўказскі 2)бярозка  3) не ведалі  4) мундзір  5) супрацьдымны 6) перабежчык 7)хрэсьбіны  8) cпартсмен 

Заданне 2. Размяжуйце архаізмы і гістарызмы. Да архаізмаў прывядзіце сучасныя адпаведнікі.( 8 балаў) (за правільна вызначаны гістарызм – 0,5, за правільна вызначаны архаізм і яго сучасны адпаведнік – 0,5). Атрамант, веча, вярста, іспыты, ланіты, паморак, радца, рондаль, станавы прыстаў, ятвягі.

Заданне 3. Запішыце, з якім значэннем ужываюцца прыведзеныя ўстойлівыя выразы ў сучаснай моўнай практыцы. ( 6 балаў ) 1. Пусцiць чырвонага пеўня. 2. Пяро ўставiць. 3. Ранняя птушка. 4. Распраўляць крылы.5. Сабакам сена касiць. 6. Сабака на сене.

Заданне 4. Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку. ( 5 Балаў)

Пуцявіны песняра

    Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым л__сным кутку дзе векавечныя хвоі і кашлатыя елкі па__піралі неба а побач бруіліся хвалі н__стомнага Н__мана.

    Акінчыцы а потым Ласток гэта ціхія і прыгожыя м__сціны чароўнага роднага краю дзе праляглі пуц__віны паэта. Але найбольш уражанняў юна__тва было звязана з л__снічоўкай Альбуць дзе ён прачытаў першае слова склаў першы свой верш слухаў песні л__сных жаваранкаў радаваўся гулкім в__сновым навальніцам.

    Апрача д__рэктараў быў у л__снічоўцы і яшчэ адзін настаўнік дзядз__ка Антось. Натура паэтычная і шматгран__ая ён многае зрабіў каб перад вачыма кемлівага і дасціпнага плям__нніка раскрылася краса і веліч непаўторнай беларускай прыроды складанае і н__лёгкае с__лянскае жыццё.

    Тут у Альбуці загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра і ніякія ліхалецці жыцця не__маглі яе пагасіць. Так у Наднямонні з’явіўся свой паэт свой п__сняр с__лянскай н__долі. Пачынаць паэтычны спеў яму дапамаглі хвалі Нёмана гоман лес__ лугавое раздол__е дзядз__кавы ка__кі ма__чыны песні і само жыццё якое настойліва стукалася ў акенца глухой л__снічоўкі. (Паводле С. Александровіча)

Заданне 5. Запішыце беларускія адпаведнікі. ( 5 балаў ) В течение зимы.Прислониться к стене. Обеих старых берёз. Не говорить об этом. Благодарить маму

Заданне 6. Назавіце прыкметы, якія аб’ядноўваюць вытворныя суфіксальныя словы ў групе 1 і 2. ( 2балы )

Група вытворных суфіксальных слоў                                                      для аб’яднання

Прыкмета

1.лісце, кацялок, беларуска, зубраня,

канюк, шараваты, беленькі;

 

2. сяброўства, чытач, гаспадарлівасць,

каменны, ляток, багач, ільняны.

 

 

Заданне 7. Пастаўце  дзеясловы ў форме загаднага ладу адзіночнага і множнага ліку. ( 5 балаў) Узор: спаць-спі, спіце.  1)дзякаваць; 2 )ашчаслівіць; 3) ліць; 4) секчы; 5) накрыць

 

 

Заданне 8. Запоўніце табліцу. ( 9 балаў )

№ п/п

род літаратуры

Аўтар

сапраўднае імя аўтара твора

Твор

Жанр

Ідэя і яе ўвасабленне

1.

 

 

 

“Слуцкія ткачыхі”

грамадзянская лірыка

любоў да Радзімы і волі праз вобраз васілька

2.

Эпас

 

 

“Губаты”

 

дабрыня і міласэрнасць да прыроды, шматфарбнасць навакольнага свету, лірычнасць аповеду

3.

 

Янка Купала

 

 

Камедыя з элементамі драмы

Канфлікт пакаленняў, высмейванне пыхлівасці і духоўнай абмежаванасці, індывідуалізацыя мовы персанажаў, элементы вадэвілю

 

Заданне 9. Падкрэсліце два “лішнія” словы ў  прыведзеным пераліку тэрмінаў. Выбар абгрунтуйце. ( 4 балы )

Раман, экспазіцыя, развязка, лірызм, энцыклапедыя, завязка, апавяданне, паэма, эпізод, кульмінацыя, камедыя, байка,верш

Заданне 10. Устаўце прапушчаныя словы, запішыце назву твора і яго аўтара. (7 балаў)

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою не ________________,

Каб не страціць святое штосьці.

Не забыць, як падвялы аер

На памытай падлозе пахне,

Як у студню _________ асвер

_________руку да пахі.

 

 

 

 

Даведкі

                                                                         10 клас

Варыянт 2

 

1. 1) каўказскі [с] 2) бярозка [ск] 3) не ведалі [н’а] 4) мундзір [н’дз’] 5) супрацьдымны [дз’д] 6) перабежчык [шч] 7) хрэсьбіны [з’б’] 4)  8) cпартсмен [ц]

2. Архаізмы: атрамант, іспыты, ланіты, паморак, радца, рондаль. Сінонімы да архаізмаў: чарніла, экзамены (выпрабаванне, праверка), шчокі, мор, дарадчык, каструля.  Гістарызмы: веча, вярста, станавы прыстаў, ятвягі

3. 1. Зламысна падпалiць што-небудзь.  2.Пакараць каго-небудзь, прагнаỳшы адкуль-небудзь. 4 . Дбайны чалавек, якi рана ўстае. 4. Пачынаць дзейнiчаць на поỳную сiлу сваiх здольнасцей, магчымасцей. 5. Бадзяцца дзе-небудзь, займаючыся пустой справай або знаходзiцца невядома дзе, хаваючыся ад сям’i. 6. Чалавек, якi сам не карыстаецца i iншым не дае карыстацца чымсьцi.

4.                                                   Пуцявіны песняра

    Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым лясным кутку, дзе векавечныя хвоі і кашлатыя елкі падпіралі неба, а побач бруіліся хвалі нястомнага Нёмана.

    Акінчыцы, а потым Ласток – гэта ціхія і прыгожыя мясціны чароўнага роднага краю, дзе праляглі пуцявіны паэта. Але найбольш уражанняў юнацтва было звязана з леснічоўкай Альбуць, дзе ён прачытаў першае слова, склаў першы свой верш, слухаў песні лясных жаваранкаў, радаваўся гулкім вясновым навальніцам.

    Апрача дарэктараў, быў у леснічоўцы і яшчэ адзін настаўнік – дзядзька Антось. Натура паэтычная і шматгранная, ён многае зрабіў, каб перад вачыма кемлівага і дасціпнага пляменніка раскрылася краса і веліч непаўторнай беларускай прыроды, складанае і нялёгкае сялянскае жыццё.

    Тут, у Альбуці, загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра, і ніякія ліхалецці жыцця не змаглі яе пагасіць. Так у Наднямонні з’явіўся свой паэт, свой пясняр сялянскай нядолі. Пачынаць паэтычны спеў яму дапамаглі хвалі Нёмана, гоман лесу, лугавое раздолле, дзядзькавы казкі, матчыны песні і само жыццё, якое настойліва стукалася ў акенца глухой леснічоўкі. (Паводле С. Александровіча)

5. На працягу зімы. Прыперціся (прытуліцца, прыхіліцца, прыхінуцца) да сцяны. Абедзвюх старых бяроз. Не гаварыць пра гэта. Дзякаваць маме

6.

Група вытворных суфіксальных слоў  

Прыкмета для аб’яднання

лісце, кацялок, беларуска, зубраня,

канюк, шараваты, беленькі

Суфіксы, якія сталі сродкам утварэння слоў гэтай групы, дзейнічаюць у межах адной часціны мовы : зыходнае значэнне (прадметнасці, атрыбутыўнасці і інш.) не змяняецца.

сяброўства, чытач, гаспадарлівасць, каменны, ляток, багач, ільняны.

Суфіксальнае словаўтварэнне, таксама характэрнае для гэтай групы, суправаджаецца пераходам адной часціны мовы ў другую.

7. 1) дзякаваць - дзякуй, дзякуйце; 2) ашчаслівіць - ашчасліў, ашчасліўце; 3) ліць – лі, ліце;                                                            4) секчы - сячы, сячыце; 5)накрыць -  накрый, накрыйце

 

 

8.

Род

Аўтар

Сапраўднае

Імя

Твор

Жанр

Ідэя і яе ўвасабленне

1.

Лірыка

М.Багдановіч

М.Багдановіч

“Слуцкія ткачыхі”

Грамадзянская лірыка

любоў да Радзімы і волі праз вобраз васілька

2.

Эпас

Г.Далідовіч

Г.Далідовіч

“Губаты”

Апавяданне                                   

дабрыня і міласэрнасць да прыроды, шматфарбнасць навакольнага свету, лірычнасць аповеду

3.

Драма

Я.Купала

Іван Луцэвіч

“Паўлінка”

Камедыя з элементамі драмы

Канфлікт пакаленняў, высмейванне пыхлівасці і духоўнай абмежаванасці, індывідуалізацыя мовы персанажаў, элементы вадэвілю

 

9. Лірызм – характарыстыка настраёвасці,спосабу пабудовы дыялогу паміж аўтарам і чытачом;  энцыклапедыя – від навуковага выдання. Гэтыя словы не адпавядаюць агульнаму значэнню прыведзеных тэрмінаў: абазначэнне жанраў літаратуры або элементаў сюжэтна – кампазіцыйнай будовы твора.

10. Ачарсцвець, цыбаты, запускае. Назва твора: “Трэба дома бываць часцей”.Рыгор Барадулін

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.